Астравецкі сельсавет

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Астраве́цкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Астравецкага раёну Гарадзенскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Малі.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

12 студзен 2008 году рашэньнем Астравецкага раённага Савету дэпутатаў цэнтар сельсавету перанесены зь мястэчка Астравец у вёску Малі[1].

11 лістапада 2011 году ліквідаваная вёска Міклі[2].

26 лютага 2013 году сельсавет ліквідаваны, населеныя пункты Ажуройсьці, Баяры, Вялікія Якентаны, Дайлідкі, Малыя Якентаны, Міжаны, Мілайшуны, Новыя Якентаны, Падпрудзьдзе, Субялі, Сьвіршчына, Тракелі, Юзуліна перададзеныя ў склад Гервяцкага сельсавету; населеныя пункты Альгіняны, Гуры, Дзірмуны, Едаклані, Ізабеліна, Келёйці, Ліпнішкі, Малі, Мацканы, Навікі, Радзюлі, Філіпаны перададзеныя ў склад Гудагайскага сельсавету; вёскі Бялькішкі і Кавалі ўвайшлі ў склад гораду Астраўцу[3].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]