Астражанка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Астражанка
трансьліт. Astražanka
Першыя згадкі: 1609
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гомельская
Раён: Лельчыцкі
Сельсавет: Астражанскі
Вышыня: 150 м н. у. м.
Насельніцтва: 322 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2356
Паштовы індэкс: 247866
СААТА: 3228804040
Нумарны знак: 3
Геаграфічныя каардынаты: 51°59′33″ пн. ш. 28°33′5″ у. д. / 51.9925° пн. ш. 28.55139° у. д. / 51.9925; 28.55139Каардынаты: 51°59′33″ пн. ш. 28°33′5″ у. д. / 51.9925° пн. ш. 28.55139° у. д. / 51.9925; 28.55139
Астражанка на мапе Беларусі ±
Астражанка
Астражанка
Астражанка
Астражанка
Астражанка
Астражанка

Астража́нка[1]вёска ў Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласьці, за 5 км на ўсход ад ракі Убраці, за 38 км на паўночны ўсход ад раённага цэнтру Лельчыцаў, за 60 км ад чыгуначнай станцыі Мазыр, за 26 км ад прыстані ў горадзе Петрыкаве (на рацэ Прыпяці). Астражанка ўваходзіць у склад і зьяўляецца цэнтрам Астражанскага сельсавету.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Упершыню згадваецца ў 1609 годзе як сяло.

З 20 жніўня 1924 году цэнтар сельсавету.

У лістападзе 1942 году нямецка-фашысцкія карнікі спалілі вёску і загубілі 71 жыхара.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XIX стагодзьдзе: 1886 год — 43 двары, 350 жыхароў; 1900 год — 73 двары, каля 600 жыхароў; маёнтак — 2 двары, 17 чалавек
  • XX стагодзьдзе: 1917 год — 125 двароў, 769 жыхароў; маёнтак — 23 жыхары; 1940 год — 190 двароў, 820 жыхароў; 1969 год — 245 двароў, 962 жыхары; 1998 год — 222 двары, 538 жыхароў; 1999 год — 509 жыхароў; 2000 год — 203 двары, 460 жыхароў
  • XXI стагодзьдзе: 2010 год — 322 жыхары

Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вэтэрынарны пункт, лясьніцтва. Сярэдняя школа, клюб, бібліятэка, аддзяленьне сувязі, фэльчарска-акушэрскі пункт, крама. Цэнтар камунальнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Астражанка».

Інфармацыя для турыстаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Помнікі архітэктуры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Брацкая магіла савецкіх воінаў. У 1960 годзе на магіле пастаўлены абэліск.
  • Помнік землякам.

Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Праваслаўная царква (пабудаваная ў 1779 годзе)

Выхадцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Радзіма беларускага пісьменьніка М. Ф. Капыловіча.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf) С. 212

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лельчыцкага р-на. — Мн.: Паліграфафармленне, 2002. — 606 с.: іл. ISBN 985-6351-13-8.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]