Асыміляцыя (лінгвістыка)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Камбінато́рная фанэты́чная асыміля́цыя ў мовазнаўстве — прыпадабненьне аднаго гука іншаму. Асыміляцыя адбываецца паміж гукамі аднаго кшталту (паміж галоснымі альбо паміж зычнымі).

Віды асыміляцыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Асыміляцыя па глухасьці — звонкі гук у становішчы перад глухім вымаўляецца як глухі: дарожка — даро[ш]ка, казка — ка[с]ка. Яе трэба адрозьніваць ад аглушэньня зычных у абсалютным канцы слова: зуб [зуп], нож [нош].
  • Асыміляцыя па звонкасьці — глухі гук перад звонкім вымаўляецца звонка: просьба — про[з']ба, носьбіт — но[з']біт.
  • Асыміляцыя па мяккасьці — прыпадабненьне зычных [з], [с], [дз], [ц] да наступных мяккіх зычных.
  • Поўная асыміляцыя — асымілюемы гук поўнасьцю супадае з гукам, якому ён прыпадабняецца.
  • Частковая асыміляцыя' — асымілюемы гук зьмяняе толькі некаторыя ўласьцівасьці
  • Рэгрэсіўная асыміляцыя — наступны гук уплывае на папярэдні.
  • Прагрэсіўная асыміляцыя — папярэдні гук уплывае на наступны.

Асыміляцыя проціпастаўляецца дысыміляцыі. Крыніцай асыміляцыйных працэсаў як правіла зьяўляецца каартыкуляцыя.

Глядзі таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]