Асьцёр (рака)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рака
Асьцёр
Асьцёр на Магілёўшчыне, 1885 год
Асьцёр на Магілёўшчыне, 1885 год
Агульныя зьвесткі
Выток Смаленскае ўзвышша
Вусьце Сож
Краіны басэйну Беларусь, Расея
Вобласьці Магілёўская вобласьць і Смаленская вобласьць
Даўжыня 274 км
Сярэднегадавы сьцёк 21,6 м³/с
Плошча басэйну 3370 км²
Нахіл воднай паверхні 0,31 ‰

Асьцёр — рака ў Смаленскай вобласьці Расеі, Клімавіцкім і Крычаўскім раёнах Магілёўскай вобласьці Беларусі, левы прыток ракі Сожу (басэйн Дняпра). Даўжыня 274 км. Плошча вадазбору 3370 км². Выдатак вады ў вусьці 21,6 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,31‰.

Асноўныя прытокі — Сасноўка, Прудовая (левы). На рацэ знаходзіцца места Рослаў.

Пачынаецца на схілах Смаленскага ўзвышша ў Рослаўскім раёне Смаленскай вобласьці, вусьце за 2 км на ўсход ад вёскі Бель 1-я Крычаўскага раёну. У Беларусі цячэ Аршанска-Магілёўскай раўнінай (даўжыня каля 50 км).

Даліна ў вярхоўі невыразная, ніжэй трапэцападобная, шырыня 1,5—2 км. Схілы спадзістыя, радзей умерана стромкія, вышыня 10—25 м. Абалона двухбаковая, шырыня 0,2—0,3 км, у ніжняй плыні 0,3—0,5 км. У разводзьдзе затапляецца ў сярэдняй і ніжняй плыні на глыбіню 1—2,5 м тэрмінам да 8—12 дзён. Рэчышча зьвілістае, шырыня ракі ў межань на тэрыторыі Беларусі 20—30 м. Берагі стромкія, месцамі абрывістыя[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 45—46

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 45—46
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.
  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1—2. — Л., 1971

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асьцёр (рака)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў