Асіпавіцкая ГЭС

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Асіпавіцкая ГЭСмалая гідраэлектрастанцыя ў Беларусі. Найболей буйная ГЭС у краіне. Разьмешчаная на рацэ Сьвіслач. Уведзеная ў эксплюатацыю 23 лістапада 1953, выпрацоўку электраэнэргіі не спыняла. Праектная магутнасьць 2,175 МВт. Звычайная магутнасьць 1,200 МВт. Гадавая выпрацоўка электраэнэргіі — каля 10 млн кВт·ч, што досыць для забесьпячэньня сацыяльна-бытавога запатрабаваньня ў электраэнэргіі горада Асіпавічы.

Будаўніцтва пачалося ў лістападзе 1946 г. ГЭС мае тры турбіны магутнасьцю 725 кВт кожная. Звычайна працуюць дзьве турбіны, трэцяя ўключаецца падчас паводкі або вялікай колькасьці ападкаў. Абслугоўвае ГЭС 14 чалавек.