Асірава пакаленьне

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Прыбярэжная тэрыторыя Асірава пакаленьня паказана сьветла-зялёным колерам на поўначы гэтае мапы іншых пакаленьняў. Тэкст напісаны па-нямецку.

Асірава пакаленьне — паводле Бібліі, сваю радаслоўную вяло ад Асіра (што ў перакладзе азначае: шчасьлівы), другога сына патрыярха Якава. Яму належала самая пладародная паўночная частка зямлі Ханаанскай. Задаволенае сваім геаграфічным становішчам, яно не праяўляла ваяўнічасьці і мірна жыло з суседзямі. Пасьля падзелу Ізраільска-Іўдзейскага царства на два самастойныя царствы яно падтрымлівала сувязі з іўдзейскім Ерусалімам.[1]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Скарына Ф. Творы:… С. 165.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]