Атамнае ядро

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Схематычная выява ядра. Рознымі колерамі пазначаныя нэўтроны ды пратоны

Атамнае ядро — цэнтральная частка атама, у якой засяроджаная амаль уся яго маса і ўвесь дадатны зарад, роўны па велічыні сумарнаму зараду ўсіх электронаў у нэўтральным атаме.

Складаецца з пратонаў і нэўтронаў (агульная назва — нуклоны), якія разьмеркаваныя па ядравых абалонках і падабалонках. Дадатны электрычны зарад Z ядра ў адзінках зараду электрона роўны колькасьці пратонаў у ім і зьяўляецца парадкавым нумарам хімічнага элемэнта. Сумарная колькасьць пратонаў і нэўтронаў роўная масаваму ліку M ізатопа элемэнта. Уласьцівасьці ядра вызначаюцца галоўным чынам колькасьцю пратонаў і нэўтронаў.

Ядро займае малую частку прасторы ў атаме, яго лінейныя памеры маюць парадак 10-16 — 10-17 мэтра. Існаваньне ядра абумоўленае дзеяньнем сілаў моцнага ўзаемадзеяньня, якія на кароткіх адлегласьцях у шмат разоў пераўзыходзяць сілы адштурхоўваньня аднайменна зараджаных пратонаў.

Ізабарамі завуцца ядры, якія пры аднолькавай масе маюць розная зарады[1].

Разам з масай ды зарадам адной з самых важных характарыстык ядра зьяўляецца сьпін — момант імпульса. У склад ядра ўваходзяць пратоны ды нэўтроны, кожны зь якіх мае сьпін  \hbar /2. Сьпін ядра роўны вэктарнай суме сьпінаў сьпінаў часьціц, якія яго складаюць. Сьпін ядра, якое складаецца з цотнай колькасьці часьціц, зьяўляецца цэлым (у адзінках  \hbar ) ці нулём. Адпаведна сьпін ядра, якое складаецца зь няцотнай колькасьці часьціц, зьяўляецца паўцэлым (у адзінках  \hbar )[1].

Атамныя ядры, акрамя сьпіну, валодаюць магнітнымі момантамі. Ядравыя часьціцы маюць уласныя магнітныя моманты, якімі вызначаецца магнітны момант ядра. Па аналёгіі з магнетонам Бора, для вымярэньня магнітных момантаў ядраў выкарыстоўваецца так званы ядравы момант:

\mu_N=\frac{e\hbar}{2 m_p}.

Выраз для ядравага магнетона аналягічны магнетону Бора, але маса электрона  m_e замененая на масу пратона[2].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Яворский Б. М., Пинский А. А. Асновы фізыкі = Основы физики. — М.: Наука, 1972. — Т. 2. — С. 593.
  2. ^ Яворский Б. М., Пинский А. А. Асновы фізыкі = Основы физики. — М.: Наука, 1972. — Т. 2. — С. 594.