Атэнская акадэмія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Атэнскя акадэмія
Ακαδημία Αθηνών
Галоўны корпус Атэнскай акадэміі
Галоўны корпус Атэнскай акадэміі
Заснаваны 18 сакавіка 1926
Тып грамадзкі
Месцазнаходжаньне
Геаграфічныя каардынаты 37°58′48″ пн. ш. 23°44′03″ у. д. / 37.98° пн. ш. 23.73417° у. д. / 37.98; 23.73417Каардынаты: 37°58′48″ пн. ш. 23°44′03″ у. д. / 37.98° пн. ш. 23.73417° у. д. / 37.98; 23.73417
Горад Атэны
Краіна Грэцыя
Знаходзіцца ў складзе Камітэт па касьмічных дасьледаваньнях[d][1], Міжнародная навуковая рада[d][2], InterAcademy Partnership[d][3], International Union of Academies[d][4] і All European Academies[d][5]
Вэб-сайт www.akademyofathens.gr
Атэнскя акадэмія на мапе Грэцыі
Атэнскя акадэмія
Атэнскя акадэмія
Атэнскя акадэмія

Атэнская акадэмія (па-грэцку: Ακαδημία Αθηνών) — нацыянальная акадэмія Грэцыі і найбуйнейшая навукова-дасьледчая ўстанова ў краіне, працуе пад кіраўніцтвам Міністэрства адукацыі і рэлігіі Грэцыі.

Дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Атэнская акадэмія была заснавана 18 сакавіка 1926 году і сваёй назвай абавязана старажытнай Акадэміі Плятона. Афіцыйны статут акадэміі быў замацаваны дзяржаўнай пастановай ад 1929 г. З асобнымі зьменамі і дапаўненьнямі гэтая пастанова дзейнічае і да гэтага дня, згодна зь ёй асноўнымі кірункамі дзейнасьці Нацыянальнай акадэміі Грэцыі зьяўляюцца:

  • натуральныя навукі;
  • мастацтва;
  • мараль і палітычныя навукі.

Пад эгідай Атэнскай акадэміі працуе 12 навукова-дасьледчых цэнтраў, 10 навукова-дасьледчых аддзяленьняў і цэнтральная бібліятэка імя Яаніса Скітурыса. У 2002 годзе быў створаны Фонд біямэдыцынскіх дасьледаваньняў Атэнскай акадэміі. Грэцкі інстытут Бізантыйскіх і пост-Бізантыйскіх дасьледаваньняў, таксама функцыянуе пад кіраўніцтвам Акадэміі.

Галоўны корпус[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Галоўны корпус Атэнскай акадэміі знаходзіцца паміж вул. Панапістыму (вул. Унівэрсытэцкая) і вул. Акадыміяс (вул. Акадэмічная) у Атэнах. Разам з Атэнскім унівэрсытэтам і Нацыянальнай бібліятэкай Грэцыі ён зьяўляецца часткай так званай нэаклясычнай Атэнскай трылёгіі, створанай у 1859 г. па праекце дацкага архітэктара Тэафіла фон Гансэна.

Сродкі для будаўніцтва Атэнскай акадэміі былі дадзены магнатам Сымонам Сінасам, першы камень быў урачыста закладзены 2 жніўня 1859 г. З 1861 г. будаўніцтва вялося хуткімі тэмпамі пад кіраўніцтвам Эрнста Зілера, але ўнутрыдзяржаўная нестабільнасьць, а потым і зьвяржэньне караля Атона перашкаджалі будаўніцтву, пакуль яно не было спынена ў 1864 годзе.

Работы былі адноўлены толькі ў 1868 годзе. Але канчатковае завяршэньне адбылося толькі ў 1885 г., выдаткі на будаўніцтва склалі 2 843 319 залатых драхмаў. Скульптуры былі створаны грэкам Леанідасам Дросісам, у той час як фрэскі і мастацкае афармленьне выканаў аўстрыец Крыстыян Грайпэнкэрл.

20 сакавіка 1887 году Эрнст Зілер здаў галоўны корпус прэм’ер-міністру Харыляасу Трыкупісу, але з-за адсутнасьці Нацыянальнай акадэміі, будынак спачатку перадалі нумізматычнаму музэю да заканчэньня будаўніцтва для яго памяшканьня ў 1890 годзе. У 1914 г. тут знаходзіўся Бізантыйскі музэй і Дзяржаўны архіў. Нарэшце, 24 сакавіка 1926 году будынак быў перададзены навастворанай Атэнскай акадэміі.

Асобныя акадэмікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ https://cosparhq.cnes.fr/about/members/national-scientific-institutions/
  2. ^ https://council.science/members/online-directory/
  3. ^ https://www.interacademies.org/network/member-academies
  4. ^ https://web.archive.org/web/20240125131018/http://www.unionacademique.org/en/members
  5. ^ https://allea.org/members