Ацэтальдэгід

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ацэтальдэгід
Ацэтальдэгід

Ацэтальдэгідарганічнае спалучэньне класы альдэгідаў. Хімічная формулаCH3CHO. Ацэтальдэгід зьяўляецца высокарэактыўнай лёгкаўзгаральнай вадкасьцю з моцным фруктовым пахам. Тэмпература плаўленьня -123.5 °C, тэмпэратура кіпеньня 21 °C. Ацэтальдэгід утвараецца натуральным чынам у сьпелых фруктах, каве і сьвежым хлебе. Ацэтальдэгіды таксама ўтвараюцца расьлінамі, што зьяўляецца часкай іх нармальнага мэтабалізму.

У пячонцы фермент алкаголь-дэгідрагеназа ператварае этанол у ацэтальдэгід, які затым ператвараецца ў небясьпечную воцатавую кіслату ацэтальдэгідам дэгідрагеназа. Ацэтальдэгід мае значна большую таксічнасьць чым этанол і вызывае ў арганізьме абстынэнтны сындром.

Тры малекулы ацэтальдэгіда могуць утвараць цыклічны паральдэгід.

Атрымаць ацэтальдэгід можна з дапамогай рэакцыі Кучарава альбо рэакцыі Цішчанка.