Ачоса

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рака
Ачоса
Агульныя зьвесткі
Выток каля пасёлку Ўютны
Вусьце Іпуць
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Гомельская вобласьць і Бранская вобласьць
Даўжыня 31 км
Плошча басэйну 232 км²
Нахіл воднай паверхні 0,8 ‰

Ачо́са — рака ў Гомельскай вобласьці Беларусі, правы прыток Іпуці (басэйн Дняпра). Даўжыня 31 км. Плошча вадазбору 232 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8‰.

Пачынаецца за 1,2 км на паўднёвы ўсход ад пасёлку Ўютны Веткаўскага раёну. Цячэ на мяжы Бранскай вобласьці і Беларусі, упадае ў Іпуць за 4 км на ўсход ад вёскі Дзям’янкі Добрускага раёну. На ўсім працягу мае каналізаванае рэчышча[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 48

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 48