Ашмянскі раён

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка
Ашмянскі раён
Краіна Беларусь
Уваходзіць у Гарадзенская вобласьць
Адміністрацыйны цэнтар Ашмяны
Дата ўтварэньня 15 студзеня 1940
Насельніцтва (2006) 34,1 тыс.
Шчыльнасьць 32 чал./км²
Плошча 1,2 тыс. км²
Месцазнаходжаньне Ашмянскага раёну
Ашмянскі раён на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC +2
Тэлефонны код +375-15-93
Паштовыя індэксы 231 1хх
Афіцыйны сайт
Commons-logo.svg   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Ашмя́нскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўночным усходзе Гарадзенскай вобласьці Беларусі. Плошча раёну складае 1,2 тыс. км². Насельніцтва — 34,1 тыс. чалавек (2006). Адміністрацыйны цэнтар — места Ашмяны.

Геаграфічнае становішча[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ашмянскі раён знаходзіцца на паўночным усходзе Гарадзенскае вобласьці, мяжуе з Астравецкім, Іўеўскім і Смаргонскім раёнамі Гарадзенскае вобласьці, з Валожынскім раёнам Менскае вобласьці, а таксама зь Летувой.

Рэльеф і карысныя выкапні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Раён разьмяшчаецца ў межах Ашмянскага ўзвышша, пераважаюць вышыні 220—250 м, максымальная — 311 м (каля в. Цюпішкі).

Карысныя выкапні: торф, гліны, пяскова-жвіровы матэрыял.

Клімат і расьліннасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клімат умерана кантынэнтальны. Сярэдняя тэмпэратура студзеня –6,6 °С, ліпеня 17,1 °С. Сярэдняя колькасьць ападкаў складае 605 мм. Працягласьць вэгетацыйнага пэрыяду 190 дзён.

Лясы пераважаюць іглічныя, сустракаюцца драбналістыя (бяроза, асіна, алешына). Лясы займаюць 34,5% тэрыторыі раёну. Глебы пераважаюць дзярнова-падзолістыя, дзярнова-падзолістыя забалочаныя. Агульная плошча балотаў 7,3 тыс. га.

Гідраграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўныя рэкі — Ашмянка, Гальшанка, Клява.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Насельніцтва раёну на 2006 год складала 34,1 тыс. чалавек, у тым ліку 19,5 тыс. вясковага і 14,6 тыс. гарадзкога насельніцтва.

Гаспадарчая дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Агульная плошча сельскагаспадарчых земляў складае 65,7 тыс. га, зь іх асушаных 8,4 тыс. га. Асноўныя галіны сельскай гаспадаркі: мяса-малочная жывёлагадоўля, сьвінагадоўля, вырошчваньне льну. Пасевы збожжавых, кармавых культураў, бульбы, рапсу, гародніны.

Прадпрыемствы: харчовая (сыраробная, крухмальная, мясная, малочная — вытворчасьць сухога абястлушчанага малака) прамысловасьць, мэталаапрацоўка (дакладнае ліцьцё, інструмэнтальная вытворчасьць), прыладабудаўніцтва (радыётэхніка), лёгкая (ільновалакно, абутковая), камбікармавая і дражджавая, вытворчасьць будаўнічых матэрыялаў, торфапрадпрыемствы.

Па тэрыторыі раёну праходзіць чыгуначная галіна МенскВільня і аўтамабільныя дарогі МенскВільня і АстравецГорадня.

Культура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Ашмянскі краязнаўчы музэй імя Францішка Багушэвіча і філія Нацыянальнага мастацкага музэю Беларусі ў вёсцы Гальшаны.
  • У 2001 і 2010 гадох раён (Ашмяны) быў мейсцам правядзеньня фэстывалю «Адна зямля» [1],[2]

СМІ[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Створаны 15 студзеня 1940 году. Першапачаткова ўваходзіў у склад Вялейскай вобласьці. 20 лістапада 1960 году ўключаны ў склад Гарадзенскай вобласьці.

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Найбольш цікавым пунктам раёну з турыстычнага пункту гледжаньня зьяўляецца Гальшанскі замак. Акрамя таго, увагу могуць прыцягнуць касьцёлы з кляштаровымі карпусамі ў вёсках Баруны і Гальшаны, а таксама магіла Францішка Багушэвіча ў Жупранах. Акрамя гэтага, захаваліся: Сьвята-Георгіеўская царква ў в. Гальшаны, царква у в. Гароднікі, касьцёл сьвятых апосталаў Пятра і Паўла ў в. Граўжышкі, касьцёл сьвятых апосталаў Пятра і Паўла ў в. Жупраны, сядзіба ў в. Міхайлаўшчына, касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі і будынак друкарні ў в. Мураваная Ашмянка.

У вёсцы Цюпішкі знаходзіцца пункт Дугі Струвэ, якая ўваходзіць у сьпіс Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКА як частка аб’екту № 1187.

Вядомыя асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Насельныя пункты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гарады: Ашмяны.

Буйныя вёскі: Баруны, Гальшаны, Граўжышкі, Гродзі, Жупраны, Мураваная Ашмянка, Цудзенішкі.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ На «Адной зямлі» гаспадарылі ашмянцы//«Рэгіянальная газета», 29 чэрвеня 2001 г., № 26 (323)
  2. ^ Ашмяны прынялі «Адну зямлю»//«Рэгіянальная газета»

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Ошмянский район // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007.— 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]