Ашэбэргі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ашэбэргі
Краіна паходжаньня Італія ці Вэстфалія
Тытул бароны, графы
Прызнаныя ў ВКЛ, Курляндыя, Швэцыя

Ашэбэрґі (па-нямецку: von Ascheberg, Baron von Ascheberg, Baron von Ascheberg-Kettler, па-швэдзку: Graf von Ascheberg-Soefdeborg und Ågerup) — баронскі й графскі род Остзэі, Швэцыі й ВКЛ.

Паводле легенды, род паходзіць з Італіі. Першапачаткова прозьвішча гучала як Ашэлей (Aschelej). Пасьля прадстаўнікі роду перабраліся ў Вэстфалію, адкуль у XVI ст. праз Гальштынію й Польшчу эмігравалі ў Курляндыю й Інфлянты. 18 ліпеня 1634 род унесены ў 1-ю клясу рыцарскага матрыкулу Герцагства Курляндыі й Сэмігаліі. У далейшым прадстаўнікі роду атрымалі тытулы: барон фон Ашэбэрґ, барон фон Ашэбэрґ-Кетлер, граф фон Ашэбэрґ-Зофдэборґ унд Яґеруп. Найбольшае велічы прадстаўнікі роду дасягнулі за Швэцыяй. У 1687 яны атрымалі графскі тытул. У 1722 графская галіна па мужчынскай лініі згасла.

Радавод[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вільгельм, уладар Абгулену, ж. — Маргарэта фон дэр Остэн

  1. Рутгер (16211693), швэдзкі генэрал, граф; ж. — 25 лістапада 1650 Магдалена Элеанора (16321690), д. Ёгана Філіпа фон Бусэка й Кляры Сабіны фон Ойнгаўзэн
    1. Георге Фрэдрык (10 сьнежня 165122 жніўня 1677)
    2. Маргарэта Сабіна (25 лістапада 16524 лютага 1738), м. — 1) Крыстыян Більт (16451672); 2) Георг Лільльенгоок (? — 1727). Мела дзьве дачкі
    3. Людвіг Вольрат (7 ліпеня 165414 красавіка 1677)
    4. Ганна Элізабэт (10 траўня 16562 верасьня 1686), м. — 1679 Арвід Сооп. Мелі 4 дачкі
    5. Карл Густаф (13 верасьня 165915 траўня 1660)
    6. Рутгер (615 чэрвеня 1660)
    7. Густаф Адольф (23 чэрвеня 16615 лістапада 1691), обэр-лейтэнант, ж. — 4 чэрвеня 1690 Бэата (16671691), д. Андэрса Торстэнсана й Крыстыны Стэнбак
    8. Крыстыян Людвіг (4 чэрвеня 16621 лютага 1722), ж. — 24 сьнежня 1697 Марыяна Маргарэта (? — 24 ліпеня 1720), д. генэрал-лейтэнанта графа Ёгана Леанарда Вітэнбэрга й графіні Палідоры Крыстыны Ўрангель аф Сальміс
    9. Элеанора Элізабэт (13 верасьня 166313 лістапада 1737), м. — 14 верасьня 1679 барон Давід Макелер (? — 10 лістапада 1708), мелі дзьве дачкі
    10. Сафія Лёвіса (23 жніўня 16641 жніўня 1720), м. — 30 чэрвеня 1685 адмірал-генэрал, граф Ганс Вахтмэйстэр (16411714)
    11. Ота Вільгельм (5 жніўня 16652 чэрвеня 1687), капітан
    12. Маргарэта (9 ліпеня 167110 кастрычніка 1753), м. — 26 студзеня 1691 К’ель Крыстофэр Барнэкаў (16631700). Мелі тры сыны й дзьве дачкі
  2. Анна Элізабэт (16261694), м. — 1) Ёнс Більт (? — 1647); 2) генэрал-маёр, барон Ёган Бэнэдыкт фон Шонлебэн (16131706)

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]