Аўгсбург (футбольны клюб)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Аўгсбург
Поўная назва FC Augsburg 1907
Заснаваны 1907
Горад Аўгсбург, Нямеччына
Стадыён Аўгсбург Арэна
Умяшчальнасьць: 30 660
Кіраўнік Кляўс Гофман[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Бундэсьліга
 · 2022—2023 15 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Трэція колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
fcaugsburg.de (ням.)​ (анг.)

«А́ўгсбург» (па-нямецку: FC Augsburg) — нямецкі футбольны клюб з гораду Аўгсбургу зь зямлі Баварыі. Заснаваны ў 1907 годзе. Маючы больш за 18 тысячаў сябраў[1], клюб ёсьць найбуйнейшым у баварскай Швабіі. Галоўныя супрацьстаяньні «Аўгсбург» мае з клюбамі «Інгальштат-04» ды «Мюнхэн-1860». Матчы паміж гэтымі клюбамі звычайна прыцягваюць вялікую колькасьць заўзятараў.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюб быў заснаваны ў 1907 годзе пад назвай Fußball-Klub Alemania Augsburg, у 1921—1969 гадох называўся BC Augsburg. Да Другой сусьветнай вайны найвышэйшым дасягненьнем «Аўгсбургу» было другое месца ў Гаўлізе Баварыі ў 1940 годзе. Пасьля вайны ён рэгулярна гуляў ў Обэрлізе Поўдзень, часам вылятаючы ў ніжэйшую лігу.

Пасьля ўтварэньня Бундэсьлігі «Аўгсбург» застаўся за ейным бортам, выступаючы ў ніжэйшых лігах, толькі ў сэзоне 1973—1974 гадоў ён быў блізкі да посьпеху, калі для выхаду ў Бундэсьлігу яму не хапіла аднаго пункту. Ува ўмовах фінансавага краху, «Аўгсбург» аб’яднаўся з футбольнай камандай таварыства TSV Schwaben Augsburg у ліпені 1969 году, аднак Schwaben засталіся незадаволенымі вынікам аб’яднаньня і узнавілі ўласную футбольную каманду ў 1970 годзе.

Матч «Аўгсбурга» супраць дортмундзкай «Барусіі» ў лістападзе 2012 году.

Першы раз у Другой Бундэсьлізе клюб выступаў у сэзоне 1982—1983, пасьля чаго да 2006 году гуляў у ніжэйшых лігах Нямеччыны. У сэзоне 2006—2007 клюб ізноў стаў гуляць у Другой Бундэсьлізе, заняўшы 7 месца. У сэзоне 2009—2010 «Аўгсбург» заняў трэцяе месца ў Другой Бундэсьлізе і атрымаў права пазмагацца за выхад у Першую Бундэсьлігу ў стыкавых матчах зь іншым баварскім клюбам — «Нюрнбэргам», але прайграў у абодвух матчах — 0:1 у гасьцёх і 0:2 дома. Нягледзячы на гэта, сэзон стаў найлепшым у гісторыі клюбу.

У наступным сэзоне 2010—2011 клюб палепшыў свой вынік, заняўшы 2 месца ў Другой Бундэсьлізе, упершыню ў сваёй гісторыі зарабіў права выступаць у Бундэсьлізе. 15 кастрычніка 2011 году «Аўгсбург» здабыў сваю першую ў гісторыі гульню ў найвышэйшай лізе, перамогшы «Майнц» зь лікам 1:0. Клюб захаваў месца ў элітным дывізіёне, а ў другім сэзоне зрабіць гэта было цяжэй. Толькі ў апошнім матчы чэмпіянату, дзякуючы перамогі над «Гройтэр Фюртам» зь лікам 3:1, аўгсбургцы здлелі ўтрымацца ў Бундэсьлізе[2]. Сэзон 2013—2014 гадоў каманда скончыла на 8-м месцы, на крок адстаўшы ад месца, якое давала права на ўдзел у Лізе Эўропы. Сэзон 2014—2015 гадоў клюб пачаў з паразы ў Кубку Нямеччыны ад аматарскага клюбу «Магдэбург» з чацьвертага дывізіёну.

Клюб упершыню кваліфікаваўся ў Лігу Эўропы ў сэзоне 2015—2016 гадоў пасьля таго, як ён фінішаваў на пятым радку ў Бундэсьлізе 2014—2015 гадоў. Клюб заняў другі радок у групе эўракубка, пры гэтым двойчы зьведаўшы паразы на ўласным полі ды яшчэ раз у гасьцёх у «Атлетыка». У 1/16 фіналу нямецкі клюб саступіў «Лівэрпулу» і выбыў з турніру.

Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Актуальны на 11 лютага 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Нямеччыны Бр Фін Дамэн 1998
2 Сьцяг Польшчы Аб Робэрт Гумны 1998
3 Сьцяг Даніі Аб Мадс Пэдэрсэн 1996
4 Сьцяг Ангельшчыны Аб Рыс Оксфард 1998
5 Сьцяг Ганы Аб Патрык Пфайфэр 1999
6 Сьцяг Нідэрляндаў Аб Джэфры Гаўвэлеэўв 1991
7 Сьцяг Харватыі Нап Дыян Бэлё 2002
8 Сьцяг Нямеччыны ПА Элвіс Рэджбэчай 1997
9 Сьцяг Босьніі і Герцагавіны Нап Эрмэдын Дэміравіч (капітан) 1998
10 Сьцяг Нямеччыны ПА Арнэ Маер 1999
11 Сьцяг Гішпаніі ПА Пэп Біель (ар. Алімпіякос) 1996
16 Сьцяг Швайцарыі Нап Рубэн Варгас 1998
17 Сьцяг Харватыі ПА Крыстыян Якіч (ар. Айнтрахт) 1997
18 Сьцяг Нямеччыны ПА Тым Брайтгаўпт 2002
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
19 Сьцяг Нямеччыны Аб Фэлікс Удуохай 1997
20 Сьцяг Нямеччыны Нап Свэн Міхэль 1990
21 Сьцяг Нямеччыны Нап Філіп Тыц 1997
22 Сьцяг Бразыліі Аб Ягу Амарал 1997
23 Сьцяг Нямеччыны Аб Максімілян Баўэр 2000
24 Сьцяг Фінляндыі ПА Фрэдрык Енсэн 1997
27 Сьцяг Бэльгіі ПА Арнэ Энгельс 2003
30 Сьцяг Нямеччыны ПА Нікляс Дорш 1998
32 Сьцяг Нямеччыны Аб Рафаэль Фрамбэргер 1995
33 Сьцяг Польшчы Бр Марцэль Лубік 2004
36 Сьцяг Нямеччыны ПА Мэрт Кёмюр 2005
40 Сьцяг Чэхіі Бр Томаш Коўбэк 1992
43 Сьцяг Швайцарыі Аб Кевін Мбабю (ар. Фулгэм) 1995

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]