Аўдыторыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Лекцыя ў аўдыторыі

Аўдыто́рыя (па-лацінску: auditorium — «месца для слуханьня») — памяшканьне, прызначанае для вусных выступаў перад публікай.

Аўдыторыя — гэта вялікі, адмыслова абсталяваны пакой. Вялікую частку аўдыторыі займаюць месцы для слухачоў, арыентаваныя ў адзін бок. Звычайна маецца ўзвышэньне — сцэна. На ёй або перад ёй звычайна ўсталяваная трыбуна. За сцэнай маецца дошка для запісаў альбо экран для відэаінфармацыі. Маецца магчымасьць вывешваньня плякатаў. У аўдыторыі маецца шматлямпавае асьвятленьне, альбо вялікая колькасьць высокіх і шырокіх вокнаў. У цяперашні час аўдыторыі маюцца ў кожнай вышэйшай вучэбнай установе і ў любым грамадзка-палітычным цэнтры. У школах аўдыторыя завецца актавай заляй, у тэатрах і кінатэатрах аналягічнае памяшканьне завецца залам для гледачоў.