Аўзіяс Марк

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Аўзіяс Марк
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1397[1][2][3][…]
Памёр 3 сакавіка 1459[3]
Бацькі Pere March[d]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэт, пісьменьнік, рыцар
Жанр паэзія
Мова гішпанская мова і каталянская мова[4]
Аўзіяс Марк

Аўзіяс Марк (па-каталянску: Ausiàs March; 1397, Гандыя, прав. Валенсія — 3 сакавіка 1459, Валенсія) — каталёнскі (валенсійскі) паэт.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сын паэта Перэ Марка. Набліжаны караля Альфонса V, ваяваў на Корсыцы, у Сардыніі, Сыцыліі, Нэапалі, на поўначы Афрыкі. Пасьля 1425 пакінуў ваенную ніву, ў 1428 годзе вярнуўся ў Гандыю. Каля 1430 году пачаў пісаць. У 1437 ажаніўся на Ісабэль Мартурэль, сястры Жуанота Мартурэля, якая праз два гады памерла. У 1450 годзе пасяліўся ў Валенсіі, дзе празь некалькі гадоў памёр.

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Марк парваў з рытарычнай традыцыяй правансальскіх трубадураў, уносячы ў вершы пра каханьне, веру і сьмерць інтымны лірычны пачатак. Захавалася 128 яго твораў, напісаных на валенсійскай мове. На гішпанскую (кастыльскую) мову іх, сярод іншых, перакладаў Хорхэ дэ Манцемаёр (1560). Яны паўплывалі на гішпанскую паэзію эпохі Адраджэньня. Дастаткова сказаць, што вучнямі Марка лічылі сябе Хуан Баскан і яго сябар Гарсіласа дэ ла Вега, Дыега Хуртада дэ Мендоса, Фэрнанда дэ Эрэра і іншыя.

У гонар Аўзіяса Марка названы кратар на Мэркурыі.

Бібліяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Obra poética completa/ Rafael Ferreres, ed. Madrid: Editorial Castalia, 1979
  • [Стихи] // Из каталонской поэзии. Л.: Художественная литература, 1984, с.64-77

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Tormo García A. Ausiàs March. Madrid: Publicaciones Españolas, 1959
  • McNerney K. The influence of Ausiàs March on early Golden Age Castilian poetry. Amsterdam: Rodopi, 1982
  • Ferraté J. Llegir Ausiàs March. Barcelona: Assaig, 1992.
  • Sattel S. Ausiàs March: Katalanische Lyrik im 15. Jahrhundert. Frankfurt: Domus Editoria Europaea, 1993
  • Villalmanzo Cameno J. Ausias March: colección documental. Valencia: Institució Alfons el Magnànim; Diputació de València, 1999

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Бібліятэка Кангрэсу — 1800.
  2. ^ Swartz A. Ausiàs March // Open Library (анг.) — 2007.
  3. ^ а б Ausiàs March // Diccionario biográfico español (гішп.)Real Academia de la Historia, 2011.
  4. ^ CONOR.SI

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]