Аўстрыйская партыя свабоды

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Аўстрыйская Партыя Свабоды»)
Аўстрыйская партыя свабоды
па-нямецку: Freiheitliche Partei Österreichs
Выява лягатыпу
Заснавальнік Антон Райнталер[d]
Дата заснаваньня 7 красавіка 1956
Штаб-кватэра
Ідэалёгія нацыянал-кансэрватызм, правы папулізм[d], эўраскептыцызм, нямецкі нацыяналізм у Аўстрыі[d] і нацыянал-лібэралізм[d]
Моладзевая арганізацыя Суполка свабоднай моладзі Аўстрыі[d]
Афіцыйны сайт fpoe.at

Аўстрыйская партыя свабоды, АПС (па-нямецку: Freiheitliche Partei Österreichs, FPÖ) — ультраправая, нацыяналістычная палітычная партыя Аўстрыі. Доўгі час была трэцяй партыяй краіны паводле вынікаў парлямэнцкіх выбараў. Старшынём партыі ёсьць Гэрбэрт Кінкль. Аўстрыйская партыя свабоды прадстаўлена ў Ніжняй палаце Парлямэнту ды ў 7 з 9 Зямельных парлямэнтаў краіны. Таксама АПС мае прадстаўніцтва ў многіх радах меншага ўзроўню. Доўгі час (ад 1986 і да 2000 году) старшынём партыі быў Ёрг Гайдэр. Праз унутраныя спрэчкі ён выйшаў з партыі і стварыў новую партыю — Суполку за будучыню Аўстрыі (па-нямецку: Bündnis Zukunft Österreich, BZÖ).

Працяглы час старшынём і лідэрам партыі быў палітык Гайнц-Крыстыян Штрахэ, зь якіх партыя паступова аднавіла сваю папулярнасьць, дасягнуўшы максымуму у 26% на парлямэнцкіх выбарах 2017 году. АПС сталася малодшым партнэрам у кааліцыі ва ўрадзе з Аўстрыйскай народнай партыяй. У траўні 2019 году праз скандал з кіраўнікамі партыі ўрад Аўстрыі прыйшоў да краху. Штрахэ быў адстаўлены з пасады віцэ-канцлера і лідэра партыі[1]. Пасьля новых выбараў падтрымка партыі значна скарацілася[2][3].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]