Аўстрыйская літаратура

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Аўстры́йская літарату́ралітаратура, створаная на землях Аўстрыі або створаная за яе межамі літаратарамі з аўстрыйскай нацыянальнай самаідэнтыфікацыяй. У сувязі з моўнай спэцыфікай зьвязаная з нямецкай літаратурай.

Аўстрыйскую літаратуру можна ўмоўна падзяліць на два гістарычныя пэрыяды разьвіцьця: пэрыяд вялікай эўрапейскай імпэрыі і пэрыяд малой дзяржавы. Зьмена сацыяльна-палітычнага ўладкаваньня аўстрыйскага грамадзтва моцна адбілася на ўсёй культуры, у тым ліку ў сфэры літаратурнага жыцьця.

Аўстрыя дала такіх літаратараў, як Франц Кафка, Артур Шніцлэр, Штэфан Цвайг, Томас Бэрнхард, Робэрт Музыль, Георг Тракль, Франц Вэрфэль, Франц Грыльпарцэр, Райнэр Марыя Рыльке, Адальбэрт Штыфтэр, Эльфрыдэ Елінэк і Пэтэр Гандкэ.