Аўсянка (рака)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рака
Аўсянка
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Сіціна
Вусьце Усьвяча
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Гарадоцкі раён і Пскоўская вобласьць
Даўжыня 90 км
Сярэднегадавы сьцёк 4 м³/с
Плошча басэйну 598 км²
Нахіл воднай паверхні 0,6 ‰

Аўсянка — рака ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласьці, правы прыток ракі Ўсьвячы (басэйн Дзьвіны). Даўжыня 90 км. Плошча вадазбору 598 км². Выдатак вады ў вусьці 4 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,6‰.

Асноўныя прытокі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Агульныя зьвесткі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пачынаецца за 2 км на поўнач ад вёскі Сіціна, цячэ праз 7 азёраў (у тым ліку Нёгра, Вышадзкае, Мядзесна, Цёста), вярхоўе і сярэдняя плынь ў межах Гарадоцкага ўзвышша, нізоўе на Сураскай нізіне. Упадае ўва Ўсьвячу каля вёскі Любань Усьвяцкага раёну Пскоўскай вобласьці (Расея).

Даліна да вёскі Смолаўка скрынка- або трапэцападобная, шырынёй 300—400 м, ніжэй па плыні невыразная. Абалона двухбаковая, шырынёй 100—300 м. Рэчышча ўмерана зьвілістае, шырынёй 4—6 м, у сярэдняй і ніжняй плыні месцамі да 50 м[1].

Жывёльны сьвет[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У рацэ трапляецца вадзяны арэх — ахоўны рэліктавы від у флёры Беларусі (месца яго росту ніжэй за возера Ведрынскае зьяўляецца помнікам прыроды).

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 47

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 47