Аўтабан

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Аўтабан у Нямеччыне

Аўтабан (па-нямецку: Autobahn) — у Нямеччыне, Аўстрыі й Швайцарыі — хуткасная аўтамагістраль/аўтастрада.

Прызначаная для руху транспартных сродкаў з высокай хуткасьцю, праезныя часткі для кожнага кірунку руху падзеленыя бар’ерам ці іншым будаўніча-тэхнічным чынам і маюць ня менш за дзьве паласы для руху ў кожным кірунку, а таксама часта шырокую абочыну для прыпынку ў непрадбачаных выпадках.

На аўтабанах адсутнічаюць перакрыжаваньні й, адпаведна, сьвятлафоры. Перасячэньні аўтабанаў выкананыя выключна шматузроўневымі разьвязкамі. Усе зьезды й выезды на аўтабаны абсталяваныя палосамі запаволеньня й паскарэньня. Выезд на аўтабаны для транспартных сродкаў, максымальная дазволеная хуткасьць якіх ніжэй за 60 км/гадз. (напрыклад, мапэды або трактары), а таксама для роварнага й коннага транспарту забароненыя.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аўтабансховішча мультымэдыйных матэрыялаў