Аўтамагістраль М6

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Аўтамагістраль М6 злучае Менск з Гародняй. Аўтамагістраль пачынаецца ад скрыжаваньня вуліцы Прытыцкага з Менскай кальцавой аўтамабільнай дарогай М9 і ідзе на захад, праходзячы Валожын, Іўе, Ліду, Шчучын, Скідаль да Гародні, злучаючыся з вуліцай Белуша. Частка дарогі ад Менску да Валожыну (47 км) супадае з аўтамагістральлю М7 E28.

Працягласьць маршруту складае 262 км.