Аўтарытарнасьць

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Аўтарытарнасьць (па-лацінску: autoritas — уплыў, улада) — характарыстыка асобы, або стыль кіраўніцтва, ёю ажыцьцяўлянага, якая выяўляецца ў імкненьні максымальна падпарадкаваць свайму ўплыву партнёраў па ўзаемадзеяньні і зносінам, падпарадкаваных.

Найболей ярка аўтарытарнасьць выяўляецца ў аўтакратычным ціску кіраўніка (лідэра) на падпарадкаваных (кіраваных), ухіленьні іншых людзей ад удзелу ў рашэньні найважных пытаньняў, як стратэгічных, так і тактычных. Аўтарытарны кіраўнік строга кантралюе рашэньне любой задачы, цьвёрда перарывае ініцыятыву чальцоў групы, успрымаючы яе як акт свавольля і замах на яго аўтарытэт і вартасьць, суб’ектыўна ацэньвае дасягнутыя вынікі, кіруючыся ўласнымі ўсталёўкамі.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]