БАТЭ Барысаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
БАТЭ Барысаў
FC BATE logo.gif
Поўная назва Футбольны клюб «БАТЭ Барысаў»
Заснаваны 1973
Горад Барысаў, Беларусь
Стадыён Барысаў-Арэна
Умяшчальнасьць: 13 126
Старшыня Анатоль Капскі
Галоўны трэнэр Аляксандар Ермаковіч[1]
Чэмпіянат Вышэйшая ліга
 · 2014 1 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Афіцыйны сайт

БАТЭ — беларускі футбольны клюб з гораду Барысаў. Каманда была заснаваная ў 1973 годзе, узноўленая ў 1996 годзе. 11-разовы чэмпіён Беларусі, трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі, пяціразовы ўладальнік Супэркубка Беларусі. Першы беларускі клюб, які прайшоў у групавы этап Лігі чэмпіёнаў і Лігі Эўропы.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першыя крокі (1973—1981)[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У год заснаваньня БАТЭ выступаў ва ўсходняй зоне другой групы (Д2) чэмпіянату БССР. Ужо першы сэзон склаўся для БАТЭ ўдала. Па яго выніках каманда дамаглася права на наступны год выступаць у чэмпіянаце рэспублікі.

У 1974 годзе БАТЭ дамогся першага посьпеху — стаў чэмпіёнам БССР, выйграўшы за сэзон 15 матчаў з 18 праведзеных. Аднак у наступным, 1975 годзе, БАТЭ прыйшлося здаволіцца толькі пятым месцам. Затое 1976 год стаў для БАТЭ сапраўды трыюмфальным: каманда аформіла своеасаблівы дубль, выйграўшы чэмпіянат і Кубак Беларускай ССР. У далейшым БАТЭ яшчэ раз станавіўся чэмпіёнам (1979), срэбным прызэрам (1978) чэмпіянату БССР і двойчы займаў чацьвертае месца (1977, 1981). У 1981 годзе каманда была расфармаваная.

Адраджэньне (1996—2007)[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Чэмпіёнскі склад 1999 году

Новы этап у жыцьці БАТЭ пачаўся ў 1996 годзе. Ініцыятыўная група вырашыла адрадзіць каманду. Датай аднаўленьня лічыцца 12 красавіка 1996 году[2]. Галоўным трэнэрам каманды быў прызначаны Юры Пунтус. У год свайго адраджэньня БАТЭ выступаў у другой лізе (Д3) чэмпіянату Беларусі і заняў у ёй першае месца, выйграўшы ў 24 матчах з 27. Нападнік Мікалай Рындзюк забіў 28 мячоў і стаў найлепшым бамбардзірам турніру. На наступны год, выступаючы ў першай лізе, БАТЭ заняў другое месца і атрымаў права выступаць у элітным дывізіёне — вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі.

У 1998, годзе свайго дэбюту на вышэйшым узроўні, БАТЭ заваёўвае срэбныя мэдалі. Наступны год стаў яшчэ больш удалым: БАТЭ ўпершыню становіцца чэмпіёнам Беларусі. 2000 год зноў стаў для БАТЭ «срэбным». Чэмпіянат 2001 году прынёс клюбу бронзавыя ўзнагароды.

Сэзон 2002 году стаў для БАТЭ неадназначным. Барысаўчане ўпершыню прабіліся ў фінал Кубка Беларусі, але зь лікам 0:2 саступілі ФК «Гомель». Удала склаўся сэзон на эўрапейскай арэне. Выступаючы ў Кубку Інтэртота, БАТЭ атрымаў пераканаўчую перамогу над прадстаўніком нямецкай Бундэслігі — «Мюнхэнам-1860», а затым практычна на роўных згуляў з італьянскай «Балёньняй». На фінішы чэмпіянату БАТЭ ў адчайным дужаньні дасягнуў лідыруючага ФК «Нёман» і ў «залатым» матчы чэмпіянату, дзякуючы голу Валера Тарасенкі ў дадатковы час, атрымаў перамогу зь лікам 1:0.

У чэмпіянаце 2003 году БАТЭ, нягледзячы на ўпэўненую гульню, да канца сэзону заставаўся на пятым месцы. У апошнім туры чэмпіянату яму мела сустракацца на выезьдзе зь менскім «Дынама». Гэтая сустрэча павінна была даць адказ на пытаньне, на якім месцы апынецца БАТЭ: другім або пятым. Але матч завяршыўся ўпэўненай перамогай БАТЭ 4:0, і каманда зноў заваявала срэбныя мэдалі.

У 2004 годзе БАТЭ, які няўдала выступіў у Кубку УЭФА, у фінале чэмпіянату ізноў прэтэндаваў на самыя высокія месцы, за тур да фінішу адстаючы ад менскага «Дынама» на два ачкі. І зноў апошняя сустрэча чэмпіянату мелася быць зь лідэрам на выезьдзе. Аднак гэтым разам леташняму трыюмфу не наканавана было паўтарыцца. Саступіўшы 0:2, БАТЭ заняў другое месца.

Сэзон 2005 году стаў самым цяжкім у гісторыі БАТЭ. Па-першае, у канцы папярэдняга сэзону каманду пакінуў яе нязьменны трэнэр Юры Пунтус, якога на трэнэрскім мастку БАТЭ зьмяніў Ігар Крывушэнка. Па-другое, у новы клюб Пунтуса перайшлі шэраг маладых гульцоў, на якіх у гэтым сэзоне ўскладаліся вялікія надзеі. БАТЭ саступіў у фінале Кубку МТЗ-РІПА, а па выніках чэмпіянату апынуўся на пятым месцы, упершыню ў найноўшай гісторыі застаўшыся без мэдалёў.

2006 год — асаблівы ў лёсе каманды. У гэты год адзначаўся дзесяцігадовы юбілей узнаўленьня клюбу. І БАТЭ годна адзначыў гэтую дату. Барысаўчане ўпершыню сталі ўладальнікамі Кубка Беларусі, у фінале ў дадатковы час зь лікам 3:1 перамогшы салігорскі «Шахцёр». А ў чэмпіянаце БАТЭ таксама фінішаваў першым, такім чынам зрабіўшы своеасаблівы дубль.

На матчы Лігі чэмпіёнаў супраць мадрыдзкага «Рэалу»

2007 год стаў асаблівым як у гісторыі БАТЭ, так і ўсяго беларускага футболу. У гэтым сэзоне БАТЭ дамогся нябачанага раней беларускімі клюбамі посьпеху — выйшаў у трэці кваліфікацыйны раўнд Лігі чэмпіёнаў УЭФА, выявіўшы пры гэтым велізарную волю да перамогі. Так, у першым кваліфікацыйным раўндзе БАТЭ прайграў у гасьцях кіпрскаму клюбу АПОЭЛ 0:2, аднак у хатнім матчы здолеў схіліць чару вагаў двухраўндавага супрацьстаяньня ў сваю карысьць, абгуляўшы супраціўніка зь лікам 3:0. У другім крузе быў упэўнена перайграны ісьляндзкі «Габнарф’ёрдур» — 3:1 на выезьдзе, 1:1 у хатнім матчы. У трэцім раўндзе супраціўнікам БАТЭ быў румынскі «Сьцяўа». Першы матч у Барысаве завяршыўся зь лікам 2:2, у другім матчы мацней былі румыны — 2:0. Выбыўшы з розыгрышу Лігі чэмпіёнаў, БАТЭ ў першым раўндзе Кубка УЭФА сустракаўся з гішпанскім «Вільярэалам» — самым рэйтынгавым клюбам розыгрышу — і атрымаў дзьве паразы: 4:1 на выезьдзе і 2:0 на менскім стадыёне «Дынама». У чэмпіянаце Беларусі БАТЭ датэрмінова, за чатыры туры да фінішу, заваяваў чэмпіёнскі тытул. У розыгрышы Кубка БАТЭ зноў дайшоў да фіналу, дзе ў сэрыі пасьляматчавых пэнальці саступіў берасьцейскаму «Дынама».

Эпоха Віктара Ганчарэнкі (2008—2013)[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

6 жніўня 2008 году БАТЭ пад кіраўніцтвам новага, маладога, пэрспэктыўнага трэнэра Віктара Ганчарэнкі выбіў з 2-га кваліфікацыйнага раўнду Лігі чэмпіёнаў бэльгійскі «Андэрлехт», адолеўшы яго па суме двух матчаў зь лікам 4:3, і прабіўся ў 3-і кваліфікацыйны раўнд.

На матчы ў ЛЧ супраць «Барсэлёны»

27 жніўня 2008 году, згуляўшы ўнічыю 1:1 зваротны матч у Барысаве з баўгарскім клюбам «Леўскі», БАТЭ ўпершыню трапіў у групавы этап Лігі Чэмпіёнаў, перамогшы ў першым матчы ў гасьцях 1:0. Ніколі яшчэ ў самы прэстыжны эўракубкавы турнір не трапляў так званы «футбольны карлік» зь пятага дзясятку клюбнага рэйтынг-ліста УЭФА. Зноў жа, ніколі дагэтуль да групавой стадыі на даходзіла каманда, якая пачынала шлях у найслабейшым з магчымых кошыкаў лёсаваньня[3]. У групавой стадыі БАТЭ патрапіў у групу H разам з «Рэалам (Мадрыд)», «Ювэнтусам», «Зэнітам». У першай гульні на выезьдзе БАТЭ саступіў Рэалу зь лікам 0:2. У другой сваёй гульні зь «Ювэнтусам» (2:2) БАТЭ стаў першым беларускім футбольным клюбам, які набраў ачкі ў групавым этапе гэтага турніру. 21 кастрычніка, у трэцяй гульні на выезьдзе БАТЭ згуляў у нічыю (1:1) з «Зэнітам» з Санкт-Пецярбургу, а ў чацьвертай прайграў яму ў Менску зь лікам 0:2. У апошняй гульні групавога турніру БАТЭ згуляў унічыю зь «Ювэнтусам» 0:0, і ў выніку набраўшы 3 ачкі ў 6 гульнях, клюб заняў апошняе месца ў групе і скончыў свой выступ у эўракубках.

31 кастрычніка 2008 году БАТЭ стаў пяціразовым чэмпіёнам Беларусі. У гэты дзень быў згуляны перанесены матч 17-га туру, на ім падначаленыя Віктара Ганчарэнкі перамаглі жодзінскае «Тарпэда» зь лікам 2:1 і за два туры да фінішу сталі недасягальныя для перасьледнікаў.

26 жніўня 2010 г. заваяваў права гуляць у групавым этапе Лігі Эўропы. Быў абыграны ісьляндзкі «Габнарф’ёрдур» (5:1 дома, 1:0 у гасьцях), затым параза па суме 2 матчаў ад дацкага «Капэнгагену» (0:0 дома і 2:3 у гасьцях) у Лізе чэмпіёнаў. Затым у кваліфікацыі Лігі Эўропы быў двойчы абыграны партугальскі «Марытыму» (3:0 дома і 2:1 у гасьцях). Па выніках жараб’ёўкі супраціўнікамі БАТЭ сталі нідэрляндзкі АЗ (перамога 4:1 дома, паражэньне 0:3 у гасьцях), «Дынама Кіеў» (2:2 у гасьцях, паражэньне 1:4 дома), «Шэрыф» (перамога 1:0 у гасьцях; перамога 3:1 дома). Па выніках групавога турніру барысаўчане ўпершыню выйшлі ў 1/16 фіналу эўрапейскага кубка, дзе па суме дзьвюх сустрэч саступілі францускаму ПСЖ (2:2 дома і 0:0 на выезьдзе).

2 жніўня 2011 клюб атрымаў права гуляць у раўндзе плэй-оф чэмпіёнскай кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў, абыграўшы ў другім кваліфікацыйным раўндзе «Лінфілд» (1:1 у гасьцях, 2:0 дома), а ў трэцім — «Экранас» (0:0 у гасьцях, 3:1 дома). 24 жніўня БАТЭ абыграў аўстрыйскі «Штурм» у гасьцях 0:2 (1:1 дома) і другі раз у сваёй гісторыі выйшаў у групавы этап Лігі чэмпіёнаў, атрымаўшы, пры гэтым, месца ў трэцім кошыку. Па выніках жараб’ёўкі БАТЭ адправіўся ў групу H разам з «Барсэлёнай», «Мілянам» і «Вікторыяй».

Ліга чэмпіёнаў 2011/12 далася БАТЭ цяжка. У першым матчы БАТЭ саступіў «Барсэлёне» (0:5). У другім матчы саступіў «Міляну» (0:2). Трэці матч зь «Вікторыяй» быў згуляны зь лікам 1:1. Чацьверты матч у Барсэлёне быў прайграны зь лікам 4:0. Пяты матч быў, мабыць, найлепшым у гэтай Лізе чэмпіёнаў. БАТЭ згуляў унічыю зь «Мілянам» (1:1). Апошні, шосты матч, быў важны: у ім вырашаўся далейшы ўдзел у Лізе Эўропы. БАТЭ прайграў матч зь «Вікторыяй» і завяршыў ўдзел у турнірах.

Старт афіцыйных выступленьняў БАТЭ ў сэзоне 2012 пачаўся з паражэньня ад «Гомелю» ў Супэркубку Беларусі зь лікам 0:2. Пазьней, клюб атрымаў 11 перамог запар, але ў 13 туры саступіў «Белшыне» (0:1).

Перад пачаткам эўракубкаў 2012—2013 гадоў, БАТЭ сыграў некалькі матчаў няўдала. Да таго ж, у алімпійскую зборную былі выкліканыя Аляксандар Гутар, Дзяніс Палякоў, Дзьмітры Бага, Рэнан Брэсан[4], што аслабіла склад БАТЭ. Аднак, клюб ўзмацніўся Аляксандрам Глебам і Раманам Васілюком. У другім кваліфікацыйным раўндзе БАТЭ не бяз працы перамагае «Вардар» (3:2), аднак у наступным раўндзе ўпэўнена пермагае «Дэбрэцэн» (3:2). Па выніках двух матчаў, барысаўскі клюб перамог «Гапаэль Кір’ят-Шмана» (3:1) і выйшаў у групавы этап Лігі чэмпіёнаў 2012—2013 гадоў.

Аўтобус БАТЭ ў Берасьці

Паводле вынікаў жараб’ёўкі Лігі чэмпіёнаў 2012—2013 гадоў БАТЭ трапіў у групу F разам з «Валенсіяй», «Лілем» і «Баварыяй». У першых двух матчах барысаўчане сэнсацыйна перамаглі у гасьцёх францускі «Ліль» (3:1) і дома нямецкую «Баварыю» (3:1). Але ў двух наступных сустрэчах трывалі паразу ад гішпанскай «Валенсіі» (0:3 і 2:4). У астатніх сваіх матчах у групе БАТЭ таксама саступіў, аднак здолеў заняць 3 радок і атрымаць права на ўдзел у Лізе Эўропы. Дарэчы, «Баварыя» ў тым сэзоне атрымала ўпэўненую перамогу ў Лізе чэмпіёнаў, а БАТЭ стаў адзіным клюбам, які здолеў забіць мюнхэнцам больш за два мячы ў аднім матчы.

11 лістапада пасьля перамогі зь лікам 5:1 над клюбам «Менск», барысаўскі клюб датэрмінова ў 7 раз запар стаў чэмпіёнам Беларусі.

У пачатку 2013 году БАТЭ гуляў у матчах 1/16 Лігі Эўропы супраць турэцкага «Фэнэрбахчэ». У сувязі з рэканструкцыяй менскага стадыёну «Дынама», дзе БАТЭ звычайна праводзіў міжнародныя сустрэчы, клюб быў вымушаны шукаць іншую пляцоўку. У выніку матч прайшоў у Горадні. Нягледзячы на тое, што «Фэнэрбахчэ» амаль увесь матч праводзіў у меньшасьці, гульня скончылася ўнічыю 0:0. У адказным матчы БАТЭ прапусьціў з пэнальці (0:1) і скончыў выступленьне ў турніры.

У сэзоне 2013 году айчыннага чэмпіянату БАТЭ стартаваў ня вельмі ўпэўнена, у выніку чаго лідарства ў табліцы перахапіў салігорскі «Шахцёр», якім кіраваў Уладзімер Журавель. Улетку барысаўчане наладзілі гульню, і, атрымоўваючы перамогу за перамогай, пачалі даганяць салігорскі клюб. Расчараваньнем для аматараў каманды стала выступленьне БАТЭ ў Лізе чэмпіёнаў. На першай жа стадыі ў 2-м кваліфікацыйным раўндзе барысаўскі клюб саступіў казахстанскаму «Шахтару», з аднолькавым лікам у абодвух сустрэчах — 0:1, і выбыў з розыгрышу эўракубкаў. 21 верасьня 2013 году БАТЭ ў гасьцёх перайграў салігорскі «Шахцёр» (3:0) і ўпершыню ў сэзоне выйшаў на першае месца ў турнірнай табліцы. Дзякуючы чарзе няўдачаў салігорцаў БАТЭ хутка замацаваўся на першым радку.

Апошнія часы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

12 кастрычніка 2013 году было абвешчана аб тым, што Віктар Ганчарэнка пакідае пасаду галоўнага трэнэра[5]. Новым галоўным трэнэрам быў прызначаны Аляксандар Ермаковіч. 9 лістапада 2013 году, атрымаўшы перамогу ў 30 туры над «Тарпэда-БелАЗ», БАТЭ стаў дзесяціразовым чэмпіёнам Беларусі.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па стане на жнівень 2015 году[6]
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
2 Дзяржаўны сьцяг Беларусі ПА Дзьмітры Ліхтаровіч 1978
3 Дзяржаўны сьцяг Беларусі Аб Віталь Гайдучык 1989
4 Сьцяг Латвіі Аб Каспар Дубра 1990
5 Дзяржаўны сьцяг Беларусі ПА Яўген Яблонскі 1995
7 Дзяржаўны сьцяг Беларусі ПА Аляксандар Карніцкі 1989
8 Дзяржаўны сьцяг Беларусі ПА Аляксандар Валадзько 1986
9 Дзяржаўны сьцяг Беларусі ПА Ільля Алексіевіч 1991
10 Сьцяг Чарнагорыі ПА Неманья Нікаліч 1988
13 Дзяржаўны сьцяг Беларусі Нап Мікалай Сігневіч 1992
15 Дзяржаўны сьцяг Беларусі Аб Максім Жаўнерчык 1985
16 Дзяржаўны сьцяг Беларусі Бр Сяргей Чэрнік 1988
17 Дзяржаўны сьцяг Беларусі ПА Аляксей Рыяс 1987
18 Дзяржаўны сьцяг Беларусі Нап Дзьмітры Мазалеўскі 1985
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
19 Сьцяг Сэрбіі Аб Неманья Мілунавіч 1989
20 Дзяржаўны сьцяг Беларусі Нап Віталь Радзівонаў 1983
22 Дзяржаўны сьцяг Беларусі ПА Ігар Стасевіч 1985
23 Дзяржаўны сьцяг Беларусі ПА Эдгар Аляхновіч 1987
25 Сьцяг Сэрбіі Аб Філіп Младэнавіч 1991
27 Дзяржаўны сьцяг Беларусі Аб Дзьмітры Байдук 1996
33 Дзяржаўны сьцяг Беларусі Аб Дзяніс Палякоў 1991
34 Дзяржаўны сьцяг Беларусі Бр Арцём Сарока 1992
35 Дзяржаўны сьцяг Беларусі Бр Антон Чычкан 1995
42 Дзяржаўны сьцяг Беларусі Аб Максім Валадзько 1992
55 Дзяржаўны сьцяг Беларусі ПА Дзьмітры Бага 1990
62 Дзяржаўны сьцяг Беларусі ПА Міхаіл Гардзяйчук 1989
81 Дзяржаўны сьцяг Беларусі ПА Аляксандар Глеб 1981

Рэзэрвовы склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пазыцыя Імя Год нараджэньня
Дзяржаўны сьцяг Беларусі Бр Яўген Дзяргай 1997
Дзяржаўны сьцяг Беларусі Бр Анатоль Каваленка 1997
Дзяржаўны сьцяг Беларусі Бр Уладзіслаў Карніцкі 1997
Дзяржаўны сьцяг Беларусі Бр Дзяніс Шчарбіцкі 1996
Дзяржаўны сьцяг Беларусі Аб Аляксандар Буры 1996
Дзяржаўны сьцяг Беларусі Аб Ільля Буяк 1997
Дзяржаўны сьцяг Беларусі Аб Іван Кісель 1998
Дзяржаўны сьцяг Беларусі Аб Андрэй Леў 1998
Дзяржаўны сьцяг Беларусі Аб Яўген Марозаў 1995
Дзяржаўны сьцяг Беларусі Аб Максім Роўбут 1996
Дзяржаўны сьцяг Беларусі ПА Міхаіл Белы 1997
Дзяржаўны сьцяг Беларусі ПА Антон Белязяк 1998
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
Дзяржаўны сьцяг Беларусі ПА Арцём Бікулаў 1997
Дзяржаўны сьцяг Беларусі ПА Павал Богуш 1996
Дзяржаўны сьцяг Беларусі ПА Ільля Кухарчык 1997
Дзяржаўны сьцяг Беларусі ПА Павал Ляхновіч 1997
Дзяржаўны сьцяг Беларусі ПА Арцём Пацёмкін 1997
Дзяржаўны сьцяг Беларусі ПА Мікіта Філіповіч 1997
Дзяржаўны сьцяг Беларусі ПА Аляксей Ханевіч 1997
Дзяржаўны сьцяг Беларусі ПА Артур Цішко 1996
Дзяржаўны сьцяг Беларусі ПА Антон Яравікоў 1998
Дзяржаўны сьцяг Беларусі Нап Дзьмітры Анцілеўскі 1997
Дзяржаўны сьцяг Беларусі Нап Уладзіслаў Мухамедаў 1998
Дзяржаўны сьцяг Беларусі Нап Ільля Размысловіч 1997

У арэндзе[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пазыцыя Імя Год нараджэньня
Дзяржаўны сьцяг Беларусі Аб Ігар Жураўлёў («Смаргонь», да канца сэзону 2015 году[7]) 1993
Дзяржаўны сьцяг Беларусі Аб Аляксандар Паўлавец («Тарпэда-БелАЗ», да канца сэзону 2015 году[8]) 1996
Дзяржаўны сьцяг Беларусі ПА Аляксандар Ануфрыеў («Смаргонь», да канца сэзону 2015 году[9][10]) 1995
49 Дзяржаўны сьцяг Беларусі ПА Аляксандар Джыгера («Зорка-БДУ», да канца сэзону 2015 году[11]) 1996
Дзяржаўны сьцяг Беларусі ПА Аляксей Доўгель («Іслач», да канца сэзону 2015 году[12]) 1994
Дзяржаўны сьцяг Беларусі ПА Артур Кац («Гарадзея», да канца сэзону 2015 году[13]) 1994
45 Дзяржаўны сьцяг Беларусі Нап Уладзімер Карп («Крумкачы», да канца сэзону 2015 году[14]) 1994
21 Дзяржаўны сьцяг Беларусі Нап Уладзіслаў Клімовіч («Іслач», да канца сэзону 2015 году[15]) 1996

Вядомыя гульцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Галоўныя трэнэры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вынікі выступаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Чэмпіянат Беларусі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сэзон Ліга Месца Г В Н П РМ Пкт Кубак
1996 Другая 1 Green Arrow Up Darker.svg 28 25 2 1 79–10 77 1/16
1997 Першая 2 Green Arrow Up Darker.svg 30 25 3 2 92–15 78 1/4
1998 Вышэйшая 2 28 18 4 6 50–25 58 1/2
1999 Вышэйшая 1 30 24 5 1 80–22 77 1/8
2000 Вышэйшая 2 30 20 4 6 68–26 64 1/4
2001 Вышэйшая 3 26 16 3 7 54–31 51 Ф 2Фіналіст
2002 Вышэйшая 1 26 18 2 6 51–20 56 1/4
2003 Вышэйшая 2 30 20 6 4 70–21 66 1/2
2004 Вышэйшая 2 30 22 4 4 59–25 70 Ф 2Фіналіст
2005 Вышэйшая 5 26 12 11 3 42–27 47 Ул 1Уладальнік
2006 Вышэйшая 1 26 16 6 4 47–27 54 Ф 2Фіналіст
2007 Вышэйшая 1 26 18 2 6 50–25 56 1/2
2008 Вышэйшая 1 30 19 10 1 54–20 67 1/2
2009 Вышэйшая 1 26 19 5 2 55–16 62 Ул 1Уладальнік
2010 Вышэйшая 1 33 21 9 3 64–18 72 1/8
2011 Вышэйшая 1 33 18 12 3 53–20 66 1/8
2012 Вышэйшая 1 30 21 5 4 51–16 68 1/8
2013 Вышэйшая 1 32 21 4 7 61–25 67 1/4
2014 Вышэйшая 1 32 20 11 1 68–21 71 Ул 1Уладальнік

Эўракубкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: БАТЭ Барысаў у эўракубках
Кубак Г В Н П М
Ліга чэмпіёнаў 76 27 23 26 84—104
Кубак УЭФА/Ліга Эўропы 38 13 5 20 47—64
Кубак Інтэртота 6 4 1 1 8—2
Усяго 120 44 29 47 139—170
Матч Лігі чэмпіёнаў супраць мадрыдзкага «Рэалу». 25 лістапада 2008 году
Сэзон Спаборніцтва Раўнд Супраціўнік Дома У гасьцёх Вынік
1999/00 Кубак УЭФА к/р Сьцяг Расеі Лякаматыў Масква 1:7 0:5 1:12
2000/01 Ліга чэмпіёнаў 1 к/р Сьцяг Армэніі Шырак Гюмры 2:1 1:1 3:2
2 к/р Сьцяг Швэцыі Гэльсынгборг 0:3 0:0 0:3
2001/02 Кубак УЭФА к/р Сьцяг Грузіі Дынама Тбілісі 4:0 1:2 5:2
1 раўнд Сьцяг Італіі Мілян 0:2 0:4 0:6
2002 Кубак Інтэртота 1 раўнд Сьцяг Даніі Акадэміск БК Капэнгаген 1:0 2:0 3:0
2 раўнд Сьцяг Нямеччыны Мюнхэн-1860 4:0 1:0 5:0
3 раўнд Сьцяг Італіі Балёньня 0:0 0:2 0:2
2003/04 Ліга чэмпіёнаў 1 к/р Сьцяг Ірляндыі Багеміян Дублін 1:0 0:3 1:3
2004/05 Кубак УЭФА 1 к/р Сьцяг Грузіі Дынама Тбілісі 2:3 0:1 2:4
2005/06 Кубак УЭФА 1 к/р Сьцяг Грузіі Тарпэда Кутаісі 5:0 1:0 6:0
2 к/р Сьцяг Расеі Крылы Саветаў Самара 0:2 0:2 0:4
2006/07 Кубак УЭФА 1 к/р Сьцяг Малдовы Ністру Атач 2:0 1:0 3:0
2 к/р Сьцяг Расеі Рубін Казань 0:2 0:3 0:5
2007/08 Ліга чэмпіёнаў 1 к/р Сьцяг Кіпру АПОЭЛ Нікасія 3:0 (д. ч.) 0:2 3:2
2 к/р Сьцяг Ісьляндыі Габнарф’ёрдур 1:1 3:1 4:2
3 к/р Сьцяг Румыніі Сьцяўа Бухарэст 2:2 0:2 2:4
2007/08 Кубак УЭФА 1 раўнд Сьцяг Гішпаніі Вільярэал 0:2 1:4 1:6
2008/09 Ліга чэмпіёнаў 1 к/р Сьцяг Ісьляндыі Валюр Рэйк’явік 2:0 1:0 3:0
2 к/р Сьцяг Бэльгіі Андэрлехт Брусэль 2:2 2:1 4:3
3 к/р Сьцяг Баўгарыі Леўскі Сафія 1:1 1:0 2:1
Група H Сьцяг Гішпаніі Рэал Мадрыд 0:1 0:2
Група H Сьцяг Італіі Ювэнтус Турын 2:2 0:0
Група H Сьцяг Расеі Зэніт Санкт-Пецярбург 0:2 1:1
2009/10 Ліга чэмпіёнаў 2 к/р Сьцяг Македоніі Македонія Скоп’е 2:0 2:0 4:0
3 к/р Сьцяг Латвіі Вэнтсьпілс 0:1 2:1 2:2
2009/10 Ліга Эўропы Плэй-оф Сьцяг Баўгарыі Літэкс Ловеч 0:1 4:0 (д. ч.) 4:1
Група I Сьцяг Партугаліі Бэнфіка Лісабон 1:2 0:2
Група I Сьцяг Ангельшчыны Эвэртан Лівэрпул 1:2 1:0
Група I Сьцяг Грэцыі АЕК Атэны 2:1 2:2
2010/11 Ліга чэмпіёнаў 2 к/р Сьцяг Ісьляндыі Габнарф’ёрдур 5:1 1:0 6:1
3 к/р Сьцяг Даніі Капэнгаген 0:0 2:3 2:3
2010/11 Ліга Эўропы Плэй-оф Сьцяг Партугаліі Марытыму Фуншал 3:0 2:1 5:1
Група E Сьцяг Нідэрляндаў АЗ Алькмаар 4:1 0:3
Група E Сьцяг Украіны Дынама Кіеў 1:4 2:2
Група E Сьцяг Малдовы Шэрыф Тыраспаль 3:1 1:0
1/16 Сьцяг Францыі Пары Сэн-Жэрмэн 2:2 0:0 2:2
2011/12 Ліга чэмпіёнаў 2 к/р Сьцяг Паўночнай Ірляндыі Лінфілд 2:0 1:1 3:1
3 к/р Сьцяг Летувы Экранас 3:1 0:0 3:1
Плэй-оф Сьцяг Аўстрыі Штурм 1:1 2:0 3:1
Група H Сьцяг Чэхіі Вікторыя Пльзень 0:1 1:1
Група H Сьцяг Гішпаніі Барсэлёна 0:5 0:4
Група H Сьцяг Італіі Мілян 1:1 0:2
2012/13 Ліга чэмпіёнаў 2 к/р Сьцяг Македоніі Вардар 3:2 0:0 3:2
3 к/р Сьцяг Вугоршчыны Дэбрэцэн 1:1 2:0 3:1
Плэй-оф Сьцяг Ізраілю Гапаэль Кір’ят-Шмана 2:0 1:1 3:1
Група F Сьцяг Францыі Ліль 0:2 3:1
Група F Сьцяг Нямеччыны Баварыя Мюнхэн 3:1 1:4
Група F Сьцяг Гішпаніі Валенсія 0:3 2:4
2012/13 Ліга Эўропы 1/16 Сьцяг Турэччыны Фэнэрбахчэ 0:0 0:1 0:1
2013/14 Ліга чэмпіёнаў 2 к/р Сьцяг Казахстану Шахтар Караганда 0:1 0:1 0:2
2014/15 Ліга чэмпіёнаў 2 к/р Сьцяг Альбаніі Скендэрбэў Корча 0:0 1:1 1:1
3 к/р Сьцяг Вугоршчыны Дэбрэцэн 3:1 0:1 3:2
Плэй-оф Сьцяг Славаччыны Слован Браціслава 3:0 1:1 4:1
Група H Сьцяг Партугаліі Порту 0:3 0:6
Група H Сьцяг Гішпаніі Атлетык Більбао 2:1 0:2
Група H Сьцяг Украіны Шахтар Данецк 0:7 0:5
2015/16 Ліга чэмпіёнаў 2 к/р Сьцяг Ірляндыі Дандалк 2:1 0:0 2:1
3 к/р Сьцяг Вугоршчыны Відэатон Сэкешфэхервар 1:0 1:1 2:1
Плэй-оф Сьцяг Сэрбіі Партызан Бялград 1:0 1:2 2:2
Група E Сьцяг Нямеччыны Баер Левэркузэн 24 лістапада 16 верасьня
Група E Сьцяг Італіі Рома Рым 29 верасьня 9 сьнежня
Група E Сьцяг Гішпаніі Барсэлёна 20 кастрычніка 4 лістапада

Стадыён[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гарадзкі стадыён у 2006 годзе
Будаўніцтва новага стадыёну БАТЭ па стане на канец сакавіка 2013 году

Да 2014 году гульні клюб праводзіў на Барысаўскім гарадзкім стадыёне, пабудаваным у 1963 годзе. Тады была ўзьведзена адна трыбуна — заходняя. Цяпер стадыён налічвае дзьве трыбуны, агульнай умяшчальнасьцю 5402 чалавекі. Усталяваныя мачты штучнага асьвятленьня, ёсьць электратаблё. У 2008 годзе над усходняй трыбунай быў пабудаваны казырок. Стадыён дапушчаны да правядзеньня міжнародных матчаў.

Матчы групавых этапаў эўракубкаў БАТЭ праводзіў на менскім стадыёне «Дынама».

У 2010 годзе было распачата будаўніцтва новага стадыёну ўмяшчальнасьцю каля 15 000 чалавек. Стадыён быў адкрыты 3 траўня 2014 году фінальным матчам Кубка Беларусі паміж салігорскім «Шахцёрам» і гарадзенскім «Нёманам»[16]. БАТЭ свой першы матч на «Барысаў-Арэне» згуляў 10 траўня 2014 году супраць «Слуцку» ў межах чэмпіянату Беларусі, БАТЭ атрымаў перамогу зь лікам 3:0[17].

База[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўная трэніравальная база ФК БАТЭ разьмешчаная ў вёсцы Дудзінка.

Дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Бюджэт ФК БАТЭ ў 2008 годзе складаў больш за 5 млн даляраў ЗША[18][19]. Тэхнічны фундатар у сэзоне 2008 году — страхавая кампанія «Белдзяржстрах».

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Александр Ермакович утвержден на посту главного тренера БАТЭ(рас.)
  2. ^ 19 лет назад был образован БАТЭ(рас.)
  3. ^ Радыё «Свабода»: У барысаўскага «карліка» ёсьць шанец стаць гігантам.
  4. ^ Олимпийская сборная Георгия Кондратьева(рас.)
  5. ^ БАТЭ объявил об уходе Гончаренко в «Кубань». Goals.by
  6. ^ «Прессбол» №54 (3622), 10 красавіка 2015
  7. ^ Игорь Журавлев на правах аренды будет играть за «Сморгонь»(рас.)
  8. ^ БАТЭ отдал Александра Павловца в аренду «Торпедо-БелАЗ»(рас.)
  9. ^ Сергей Гигевич и Александр Ануфриев стали игроками «Сморгони»(рас.)
  10. ^ Трансферы » Клуб » Официальный сайт » ФК БАТЭ(рас.)
  11. ^ Джигеро до конца сезона будет выступать в «Звезду-БГУ»(рас.)
  12. ^ «Ислочь» арендовала у БАТЭ Довгеля(рас.)
  13. ^ БАТЭ отдал Артура Каца в аренду «Городее»(рас.)
  14. ^ «Крумкачы» арендовали у БАТЭ Владимира Карпа(рас.)
  15. ^ БАТЭ отдал Владислава Климовича в аренду «Ислочи»(рас.)
  16. ^ «Барысаў-Арэна» адкрыецца 3 мая фінальным матчам Кубка Беларусі
  17. ^ Тур 7. Гвоздь тура. Едут новоселы(рас.)
  18. ^ Крампец Г., Тутушкин А. Гульня ў страту(рас.) // Ведомости, № 184 (1958), 1 кастрычніка 2007
  19. ^ «Газета. Ru», «Федун раскрыл карты»(рас.), 1 кастрычніка 2007

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  БАТЭ Барысаўсховішча мультымэдыйных матэрыялаў