Бабруйскі завод трактарных дэталяў і агрэгатаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Бабруйскі завод трактарных дэталяў і агрэгатаў
Выява лягатыпу
Тып урадавае прадпрыемства
Заснаваная жнівень 1945
Краіна
Разьмяшчэньне Бабруйск, Магілёўская вобласьць
Ключавыя фігуры Аляксандар Аграновіч
Галіна машынабудаваньне
Прадукцыя апрысквальнік, барана, бульбакапальнік, касілка, трактар
Чысты прыбытак
Лік супрацоўнікаў 3,5 тыс. (2012)[2]
Матчына кампанія Менскі трактарны завод

Бабру́йскі заво́д тра́ктарных дэта́ляў і агрэга́таў (БЗТДА) — адно з найбуйнейшых прадпрыемстваў Бабруйску, што месьціцца на вуліцы Бахарава, д. 225. На 2013 год меў 5 сумесных зборачных прадпрыемстваў у Расеі (Новаперсіянаўка, Кастрычніцкі раён, Растоўская вобласьць; Рубцоўск, Алтайскі край; Пецярбург; Стэрлітамак, Башкартастан) і Славаччыне (Блатна па Астрове, раён Дунайска-Стрэда, Трнаўскі край). Валодаў 15 гандлёвымі прадстаўніцтвамі ў Беларусі: вёска Вароны (Віцебскі раён), Гомель, Ліда (Гарадзенская вобласьць), Магілёў, Менск і Слуцак (Менская вобласьць). Таксама меў 77 замежных гандлёвых прадстаўніцтваў у 30 краінах Азіі, Паўночнай Амэрыкі і Эўропы.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Завод узьнік у 1945 годзе як міжраённая майстэрня капітальнага рамонту. У 1970 годзе яна відазьмянілася, перапрафіляфалася й атрымала сёньняшні назоў. У тым самым годзе завод увайшоў у вытворчае аб’яднаньне «Менскі трактарны завод». Сёньня БЗТДіА ёсьць буйнейшым прадпрыемствам Рэспублікі Беларусь, што выпускае запасныя часткі й камплектанты да трактараў «Беларусь».

Прадукцыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На заводзе вырабляюцца дыскі счапленьня, раздатачныя каробкі, прамежкавыя апірышчы, гідраўзмацняльнікі, рукавы высокага ціску, дыскавыя колы, паваротныя цапфы, сілавыя валы, трактарныя крэслы, валы адбору моцы, паліваправоды й камплектанты да іх.

Партнэры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Доўгі час супрацоўнічае з Расеяй, Украінай, Малдовай, краінамі Прыбалтыкі, Польшчай, Сэрбіяй, Вугоршчынай, Баўгарыяй, Турэччынай, Пакістанам, Эгіптам, Гішпаніяй, Віетнамам, ЗША.

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Завод узнагарооджаны прызамі «Nike» і «Golden standart-2002», міжнароднае праграмы «Партнэрства дзеля прагрэсу». Прадукцыя заводу неаднаразова адзначалася дыплёмамі расейскіх і міжнародных выставаў за сваю якасьць і ўзнагароджаная залатымі мэдалямі ў намінацыі «За высокую якасьць прадукцыі, што выпускаецца» й «Найлепшая прадукцыя для аграпрамысловага комплексу».

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Брашура: Республиканское унитарное предприятие «Бобруйский завод тракторных деталей и агрегатов»: запасные части к тракторам МТЗ/«Bobruisk plant of tractor parts and units»: spare parts and units for the tractors «Belarus»

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]