Бабруйскі тралейбус

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Тралейбусны рух у Бабруйску быў распачаты 30 жніўня 1978.

Сёлета тралейбусныя перавозкі ажыцьцяўляюцца УКПП «Бабруйская тралейбусная ўправа». Агульная плошча, якую займае прадпрыемства — 9,6053 га. Вытворчыя магутнасьці дэпо — на 50 рамонтных месцаў тралейбусаў. У цяперашні час працягласьць тралейбусных лініяў складае 40,7 км.

Сярод прадпрыемстваў гарэлектратранспарту Рэспублікі Беларусь УКПП БТУ на працягу шматлікіх гадоў займае адно з кіроўных месцаў па сваіх тэхніка-эканамічных паказчыках.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

[1]

Маршруты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У горадзе працуюць 3 маршруты[1]:

  • Маршрут №1 «Белшына – вул. Дзяржынскага»
  • Маршрут №2 «вул. Сікорскага – ст. Бабруйск»
  • Маршрут №3 «вул. Сікорскага – рынак "Яловікі"»

Рухомы склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На балянсе дэпо знаходзіцца 64 тралейбусы[1]:

Далягляды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2007 падрыхтаваная праектна-каштарысная дакумэнтацыя для ўключэньня ў інвэстыцыйную праграму на 2008 год будаўніцтва маршруту тралейбуснага руху па вуліцах Ульянаўская-Гагарына ад вуліцы Арджанікідзэ да вуліцы Менскай.

У 2009-2010 плянуецца ўлучыць у інвэстыцыйную праграму будаўніцтва колавага маршруту ад чыгуначнага вакзалу па вуліцах Станцыйнай-Крылова з выхадам на вуліцу Менская. Таксама да 2010 плянуецца вырабіць праектна-каштарысную дакумэнтацыю і пачаць будаўніцтва тралейбуснага маршруту па вуліцах Станцыйная-Маркса-Аранжарэйная-Бахарава-завулку першаму Бахарава[2].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в https://web.archive.org/web/20080213041816/http://bytrans.net/troll/rb/bobruisk.html
  2. ^ Цитаты из программы социально-экономического развития Бобруйска на 2006-2010 годы // Весь Бобруйск. — 24/11/06

Гл. таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]