Бабыль

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Васілій Пяроў. Гітарыст-бабыль (1865). Дзяржаўны расейскі музэй

Бабыль — на Русі ў XV—XVIII ст. зьбяднелыя людзі, залежныя ад уладальнікаў зямлі. Яны займаліся земляробствам, рамяством, дробным гандлем, працавалі па найму. Бабылі ня несьлі дзяржаўнага цягла, але плацілі свайму ўладальніку лягчэйшы чынш — бобылыцыну. У 1679 па сваім статусе бабылі былі прыраўняныя да сялян.

У прастамоўі слова «бабыль» азначае згалелы, самотны, бяздомны чалавек.