Бабічы (Гудагайскі сельсавет)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Бабічы
Першыя згадкі: 19 стагодзьдзе
Былая назва: Дубнячкі
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Астравецкі
Сельсавет: Гудагайскі
Насельніцтва
колькасьць: 4 чал. (2014)[1]
колькасьць двароў: 3[1]
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1591
Паштовы індэкс: 231201[2]
СААТА: 4246813006
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 54°39′37.1″ пн. ш. 25°49′7.1″ у. д. / 54.660306° пн. ш. 25.818639° у. д. / 54.660306; 25.818639Каардынаты: 54°39′37.1″ пн. ш. 25°49′7.1″ у. д. / 54.660306° пн. ш. 25.818639° у. д. / 54.660306; 25.818639
Бабічы на мапе Беларусі ±
Бабічы
Бабічы
Бабічы
Бабічы
Бабічы
Бабічы

Ба́бічы[3] — вёска ў Астравецкім раёне Гарадзенскай вобласьці. Бабічы ўваходзяць у склад Гудагайскага сельсавету. Знаходзіцца ў 8 км на паўночны ўсход ад Астраўца, 12 км ад чыг. ст. Гудагай на лініі Маладэчна-Вільня, 258 км ад Горадні.

У 19 стагодзьдзі вёска ў складзе Дравяніцкага маёнтка (Шумская воласьць Віленскага павету Віленскай губэрні). У 1860 г. 9 рэвізскіх душ. Уладальнік — памешчык Набораўскі. У 1873 годзе вёска ў складзе Дравяніцкай сельскай грамады. У 1897 г. Бабічы (Дубнячкі), 10 гаспадарак, 114 чалавек. У 1905 годзе ў вёсцы было 60 чалавек. У 1922 годзе ўвайшла ў склад Польскай Рэспублікі. У 1938 годзе лічылася вёскай, мела 18 двароў і 89 чалавек. У складзе Варнянскай гміны Віленска-Трокскага павету Віленскага ваяводзтва. У лістападзе 1939 году ўключаная ў склад БССР. Ад 12 кастрычніка 1940 году вёска ў складзе Дравяніцкага сельсавету Астравецкага раёну Вілейскай вобласьці. У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 году да пачатку ліпеня 1944 году акупаваная нямецкімі войскамі. Ад 20 верасьня 1944 году ў Маладэчанскай вобласьці. Пасьля вайны сяляне далучыліся да калгасу «1 Мая». 20 студзеня 1960 году вёска ўвайшла ў Гарадзенскую вобласьць. У 1959 годзе 13 чалавек. У 1970 годзе 21 чалавек. У 1992 годзе ўваходзіла ў калгас імя Мічурына, цэнтар якога знаходзіцца ў вёсцы Палушы. У 2004 годзе было 4 гаспадаркі, 10 чалавек, уваходзіла ў сельскагаспадарчы вытворчы каапэратыў «Палушы».

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / рэдкал. : У. У. Андрыевіч (дырэктар) [і інш.]. — Мінск: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2015. — Т. 9. Гродзенская вобласць. Кн. 1. — С. 42. — ISBN 978-985-11-0839-4
  2. ^ Алфавитный список улиц по Бабичи Белпочта (рас.)
  3. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf)