Багна-Схеда

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Багна-Схеда — балота нізіннага (84 %), верхавога (13 %) і зьмешанага (3 %) тыпаў на поўначы Зэльвенскага і поўдні Мастоўскага раёнаў Беларусі, у пойме ракі Зальвянка.

Апісаньне балота[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Плошча 11,3 тыс. га. Глыбіня торфу да 4 м, пар. 1,5 м, ступень раскладаньня нізіннага тыпу 34 %, верхавога 28 %, прысаковасьць адпаведна 9,5 і 3,8 %.

Асаблівасьці балота[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На плошчы каля 30 га ёсьць сапрапэль (магутнасьць да 1 м), у некаторых месцах сустракаецца торфавівіяніт.