Багуміл Грабал

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Багуміл Грабал
Bohumil Hrabal
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 28 сакавіка 1914
Жыдэніцы каля Брна, Чэхаславаччына
Памёр 3 лютага 1997 (82 гады)
Прага
Пахаваны
Сужэнец Eliška Hrabalová[d]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці празаік, паэт
Гады творчасьці з 1952
Жанр паэзія і мастацкая выдумка
Мова чэская мова[2][3]
Прэміі «Оскар» за сцэнар да фільму «Цягнік пад уважлівым наглядам» (1967),
намінант на Нобэлеўскую прэмію ў галіне літаратуры (1994)
Узнагароды
Творы на сайце Knihi.com

Багуміл Грабал (па-чэску: Bohumil Hrabal; 28 сакавіка 1914, Жыдэніцы каля Брна — 3 лютага 1997, Прага) — чэскі пісьменьнік, намінант на Нобэлеўскую прэмію ў галіне літаратуры за 1994 год і ляўрэат кінапрэміі «Оскар» за сцэнар да фільму «Цягнік пад уважлівым наглядам» (1967).

У маладосьці Грабал пісаў вершы, але знакамітым зрабіўся толькі ў саракагадовым узросьце дзякуючы прозе. Многія значныя творы, напрыклад, раман «Я абслугоўваў ангельскага караля» (чэск. Obsluhoval jsem anglického krále) выйшлі яшчэ пазьней.

Памёр Грабал у лякарні, спрабуючы пакарміць галубоў і выпаўшы зь пятага паверху. Існуюць вэрсіі, паводле якіх ён скончыў жыцьцё самагубствам.

Пераклады на беларускую мову[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]