Бадмінтон

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Бадмінтон. Парная сустрэча

Бадмінтон — від спорту, які ўяўляе сабой перакідваньне празь сетку гульнявога снараду пад назвай валан з дапамогай ракетак. Алімпійскі від спорту з 1992 году.

У бадмінтон гуляюць два чалавекі адзін супраць аднаго або дзьве каманды з двух чалавек. Гульня праходзіць на пляцоўцы, падзеленай сеткай. Праціўнікі разьмяшчаюцца на процілеглых баках пляцоўкі. Мэта гульні — перакінуць валан празь сетку так, каб той дакрануўся да зямлі на палове суперніка ў межах пляцоўкі.

Гісторыя бадмінтону ў Беларусі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Беларусі разьвіваецца з 1960-х г. У 1962 створаная фэдэрацыя бадмінтону Беларусі. У 1968 адбылася першая міжнародная сустрэча (з камандай Югаславіі). Зборная каманда Беларусі шматразовы чэмпіён і прызёр чэмпіянатаў СССР, Кубкаў СССР і летніх Спартакіядаў народаў СССР. З 1993 Беларусь знаходзіцца ў Міжнароднай фэдэрацыі й Эўрапейскім саюзе па бадмінтоне.

Спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]