Баер Левэркузэн

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Баер
Bayer Leverkusen.png
Поўная назва TSV Bayer 04 Leverkusen e. V.
Заснаваны 1 ліпеня 1904
Горад Левэркузэн, Нямеччына
Стадыён БайАрэна
Умяшчальнасьць: 30 210
Кіраўнік Міхаэль Шадэ
Галоўны трэнэр Роджэр Шміт
Чэмпіянат Бундэсьліга
 · 2014—2015 4 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Афіцыйны сайт

«Ба́ер 04 Левэрку́зэн» (па-нямецку: Bayer 04 Leverkusen) ― прафэсійны футбольны клюб зь Нямечыны, што гуляе ў Бундэсьлізе. Прадстаўляе горад Левэркузэн зь зямлі Паўночны Райн — Вэстфалія. Акрамя футбольнага клюбу ў спартовую сыстэму «Баер» уваходзяць атлетычны, гімнастычны й баскетбольны клюбы. Клюб ніколі не станавіўся чэмпіёнам Нямеччыны, але з 1996 году пяць разоў фінішаваў другім (1997, 1999, 2000 і 2002, 2011).

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўныя падзеі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1 ліпеня 1904 году ― заснаваны як TuS Friedrich Bayer & Co 1904 Leverkusen (спартовы клюб)
  • 31 траўня 1907 году ― заснаваны футбольны клюб
  • 1923 год ― перайменаваны ў FV 1904 Leverkusen
  • 1928 год ― аб’яднаны з Box-Verein Wiesdorf пад назовам SV 04 Leverkusen
  • 1935 год ― перайменаваны ў SV Bayer 04 Leverkusen
  • 1938 год ― аб’яднаны з TuS Friedrich Bayer & Co 1904 Leverkusen пад назовам BSG 04 Leverkusen
  • 1943 год ― перайменаваны ў SV Bayer 04 Leverkusen
  • 1945 год ― перайменаваны ў SV 04 Leverkusen
  • 1948 год ― перайменаваны ў SV Bayer 04 Leverkusen
  • 1974 год ― аб’яднаны з TuS 04 Leverkusen пад назовам TSV Bayer 04 Leverkusen

1903—1963[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гісторыя «Баеру» вядзе адлік з 27 лістапада 1903 году калі 170 працоўнікаў групы «Bayer» адправілі ліст кіраўніцтву кампаніі з прапановай стварыць уласны спартовы клюб. 15 чэрвеня 1904 году кампанія пагадзілася падтрымаць ініцыятыву, і 1 ліпеня 1904 году быў створаны клюб гімнастыкі, які атрымаў назву «TuS Friedrich Bayer & Co 1904 Leverkusen». 31 траўня 1907 году быў створаны асобны футбольны дэпартамэнт. Але ў «TuS Friedrich Bayer & Co 1904 Leverkusen» існавала сур’ёзная варожасьць паміж гімнастамі й спартоўцамі іншых відаў спорту.

Варожасьць спрыяла таму, што 8 чэрвеня 1928 году футбалісты й шэраг іншых спартовых дэпартамэнтаў выйшлі з таварыства, стварыўшы спартовую асацыяцыю «SV Bayer 04 Leverkusen». У канцы 1920-х і на пачатку 1930-х гадоў «Баер» выступаў толькі ў трэцяй i чацьвертай лігах, пакуль яны ня здолелі ў 1936 годзе выйсьці ў другую заходнюю лігу.

У сэзоне 1950—1951 гадоў «Баер» перамог у Першай аматарскай лізе на захадзе й выйшаў у вышэйшую лігу. У сэзоне 1951—1952 гадоў «Баер» упершыню ўдзельнічаў у вышэйшай нямецкай заходняй Обэрлізе, дзе адразу ж заняў шостае месца. Найлепшым вынікам сталася трэцяе месца ў сэзоне 1954—1955 гадоў. У сэзоне 1955—1956 гадоў «Баер» заняў 15 месца й вылецеў у Першую аматарскую лігу. У сэзоне 1961—1962 гадоў «Баер» зноўку перамог у Першай аматарскай лізе на захадзе й вярнуўся ў вышэйшую лігу. У сэзоне 1962—1963 гадоў «Баер» вярнуўся ў вышэйшую нямецкую заходнюю Обэрлігу й заняў 9 месца.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Актуальны на 28 жніўня 2015 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Нямеччыны Бр Бэрнд Лена 1992
2 Сьцяг Бразыліі ПА Андрэ Рамальлю 1992
4 Сьцяг Нямеччыны Аб Джонатан Та 1996
5 Сьцяг Грэцыі Аб Кірыякас Пападопуляс 1992
8 Сьцяг Нямеччыны ПА Лярс Бэндэр 1989
10 Сьцяг Турэччыны ПА Хакан Чалганоглу 1994
11 Сьцяг Нямеччыны Нап Штэфан Кісьлінг 1984
13 Сьцяг Нямеччыны Аб Рабэрта Гільбэрт 1984
14 Сьцяг Швайцарыі Нап Адмір Мэгмэдзі 1991
16 Сьцяг Харватыі Аб Цін Едвай 1995
17 Сьцяг Польшчы Аб Сэбастыян Бёніш 1987
18 Сьцяг Бразыліі Аб Вэндэл 1993
19 Сьцяг Нямеччыны ПА Юліян Брант 1996
20 Сьцяг Чылі ПА Чарлес Арангіс 1989
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
21 Сьцяг Турэччыны Аб Эмэр Тапрак 1989
22 Сьцяг ЗША Бр Дэйвід Елдэл 1981
23 Сьцяг Нямеччыны ПА Крыстоф Крамэр 1991
24 Сьцяг Паўднёвай Карэі ПА Ру Сын Во 1993
25 Сьцяг Харватыі Бр Дарыё Крэшыч 1984
26 Сьцяг Італіі Аб Джуліё Данаці 1990
27 Сьцяг Аўстраліі ПА Робі Крус 1988
33 Сьцяг Нямеччыны Аб Люкас Бёдэр 1997
35 Сьцяг Украіны ПА Уладлен Юрчанка 1994
37 Сьцяг Нямеччыны ПА Марлён Фрэй 1996
38 Сьцяг Нямеччыны ПА Карым Бэлярабі 1990
39 Сьцяг Нямеччыны ПА Бэньямін Гэнрыхс 1990
44 Сьцяг Славеніі ПА Кевін Кампль 1990

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Баер Левэркузэнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў