Базыліка Сьвятога Пятра

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Каталіцкі сабор
Сабор Сьвятога Пятра
Basilica di San Pietro
Краіна Ватыкан
Плошча Сьвятога Пятра Ватыкан[1]
Адрас плошча сьвятога Пятра[d]
Каардынаты 41°54′8″ пн. ш. 12°27′12″ у. д. / 41.90222° пн. ш. 12.45333° у. д. / 41.90222; 12.45333Каардынаты: 41°54′8″ пн. ш. 12°27′12″ у. д. / 41.90222° пн. ш. 12.45333° у. д. / 41.90222; 12.45333
Канфэсія Каталіцтва
Эпархія Рымская дыяцэзія[d] 
Тып будынка Катэдральны сабор
Архітэктурны стыль Барока
Аўтар праекту Данатэ Брамантэ, Антоніё Сангальлё Малодшы, Мікелянджэлё, Джакама да Ваньёля, Джакама дэльля Порта, Карлё Мадэрна, Джаваньні Лярэнца Бэрніні
Заснавальнік Юліюс II
Дата заснаваньня 18 красавіка 1506
Будаваньне 18 красавіка 1506—18 лістапада 1626
Статус частка аб’екту Сусьветнае спадчыны[d]
Сайт Афіцыйны сайт
Сабор Сьвятога Пятра на мапе Ватыкану
Сабор Сьвятога Пятра
Сабор Сьвятога Пятра
Сабор Сьвятога Пятра
Сабор Сьвятога Пятра на Вікісховішчы

Сабо́р Сьвято́га Пятра́ (па-італьянску: Basilica di San Pietro) — каталіцкі сабор, які зьяўляецца найбуйнешым збудаваньнем Ватыкана й да апошняя часу лічыўся адным з найбольшых хрысьціянскіх храмаў у сьвеце. Сабор, таксама, — адзін з чатырох патрыяршых базылікаў Рыма й цырыманіяльны цэнтар каталіцкай царквы. Агульная вышыня сабору складае 136 мэтраў. Паводле каталіцкай традыцыі, базыліка ёсьць месца пахаваньня сьвятога Пятра, галоўнага сярод апосталаў Ісуса, а таксама першага біскупа Рыма. Магіла Сьвятога Пятра, як лічыцца, знаходзіцца непасрэдна пад высокім алтаром базылікі. З гэтае прычыны многія папы былі пахаваныя ў гэтым месцы з раньняга хрысьціянскага пэрыяду. Царква стаяла на гэтым месцы яшчэ з часоў рымскага імпэратару Канстантына Вялікага, то бок старая базыліка датуецца IV стагодзьдзем. Будаўніцтва цяперашняй базылікі пачалося 18 красавіка 1506 году й было завершанае 18 лістапада 1626 году[2].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Купал базылікі.

Калісьці на тым месцы, дзе цяпер стаіць базыліка сьвятога Пятра, разьмяшчаліся сады цырка Нэрону, дарэчы, ад яго застаўся абэліск з Геліёпалю, які да гэтага дня стаіць на плошчы ля будынку. Першая базыліка была пабудавана ў 324 годзе, падчас панаваньня першага хрысьціянскага імпэратара Канстантына. Алтар будынку быў разьмешчаны над магілай, у якой як лічыцца пахаваны сьвяты Пётра, які прыняў у 66 годзе пакутніцкую сьмерць у цырку Нэрону. У другой базыліцы ў 800 годзе папа Леў III каранаваў Карла Вялікага Імпэратарам Захаду. Як і ўсе раньнішнія касьцёлы ў Рыме, і гэты касьцёл, і ягоны пераемнік мелі ўваход на ўсход і апсыду ў заходнім канцы будынку[3]. З моманту пабудовы цяперашняй базылікі дзеля адрозьненьня гэтых двух будынкаў папярэдні будынак атрымаў назву Старая базыліка Сьвятога Пятра[4]. У XV стагодзьдзі базыліка, якая існавала ўжо адзінаццаць стагодзьдзяў, пагражала абрынуцца, і пры Мікалаю V яе пачалі пашыраць і перабудоўваць. Прычынай заняпаду былое тое, што рэзыдэнцыяй папаў у тыя часы быў Авіньён. Мікалай V замовіў працу над старым будынкам у Леона Батысты Альбэрці й Бэрнарда Расэліна, а таксама меў распрацаваны Расэліна плян цалкам новай базылікі альбо глыбокай мадыфікацыі старога будынку. Аднак пантыфікат сьвятара быў перарваны палітычнымі праблемамі, і па сьмерці папы мала што было дасягнута. Кардынальна вырашыў гэтае пытаньне папа Юліюс II, які загадаў пабудаваць на месцы старажытнай базылікі велізарнае новае збудаваньне, якое павінна было зацямніць сабой як паганскія храмы, гэтак і існыя хрысьціянскія цэрквы, спрыяючы тым самым ўмацаваньню папскай дзяржавы й распаўсюджваньню ўплыву каталіцтва.

Плошча сьвятога Пятра.

Амаль усе буйныя архітэктары Італіі па чарзе ўдзельнічалі ў праектаваньні й будаўніцтве базылікі сьвятога Пятра. У 1506 годзе быў зацьверджаны праект архітэктара Даната Брамантэ, у адпаведнасьці зь якім пачалі ўзводзіць цэнтрычныя збудаваньні ў форме грэцкага крыжа, з роўнымі бакамі. Па сьмерці Брамантэ будаўніцтва ўзначаліў Рафаэль, які вярнуўся да традыцыйнай формы лацінскага крыжа, з падоўжаным чацьвертым бокам, затым Бальдасарэ Пэруццы, які спыніўся на цэнтрычным будынку, і Антоніё ды Сангальлё, выбраўшы базылікальную форму. Нарэшце, у 1546 годзе кіраўніцтва будаваньня было даручана Мікелянджэлё. Ён вярнуўся да ідэі цэнтральнакупальнага будынку, але ягоны праект прадугледжваў стварэньне шматкалённых уваходных портыкаў з усходняга боку. Усе апорныя канструкцыі Мікелянджэлё зрабіў больш масіўнымі й вылучыў галоўную прастору. Ён узьвёў барабан цэнтральнага купалу, але сам купал дабудоўвалі ўжо пасьля ягонай сьмерці ў 1564 годзе. Джакама дэльля Порта надаў яму больш выцягнутыя абрысы. З чатырох малых купалаў, прадугледжаных праектам Мікелянджэлё, архітэктар Джакама да Віньёля узьвёў толькі дзьве. У найбольшай ступені архітэктурныя формы менавіта ў тым выглядзе, як яны былі задуманы Мікелянджэлё, захаваліся з алтарнага заходняга боку.

На пачатку XVII стагодзьдзя на замову Паўла V архітэктар Карлё Мадэрна надтачыў ўсходнюю галіну крыжа — прыбудаваў да цэнтравога будынка трохнэфавую базылікальную частку, вярнуўшыся такім чынам да формы лацінскага крыжа, і пабудаваў фасад. У выніку купал апынуўся схаваным за фасадам, страціў сваё дамінуючае значэньне й успрымаецца толькі здалёк, зь вія дэля Канчыльяцыёне. Патрабавалася плошча, якая зьмяшчала бы вялікую колькасьць вернікаў, якой сьцякала бы да касьцёлу, каб атрымаць папскае бласлаўленьне альбо, каб прыняць удзел у рэлігійных сьвятах. Гэтую задачу выканаў Джаваньні Лярэнца Бэрніні, які стварыў ў 1656—1667 гадох плошчу перад базылікай — адзін з самых выбітных твораў сусьветнай горадабудаўнічай практыкі.

Фасад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Фасад Мадэрна

Вышыня фасаду, пабудаванага архітэктарам Мадэрна, складае 45 мэтраў, шырыня — 115 м. Атык фасаду ўвенчвае велічэзныя, вышынёй 5,65 мэтраў, статуі Хрыста, Яна Хрысьціцеля і адзінаццаці апосталаў (акрамя апостала Пятра). З портыку пяць парталаў вядуць у сабор. Створкі дзьвярэй цэнтральнага парталу былі выкананы ў сярэдзіне XV стагодзьдзя і паходзяць са старой базылікі. Насупраць гэтага парталу, над уваходам у портык, знаходзіцца ўслаўленая мазаіка Джота канца XIII стагодзьдзя «Навічэльля». Рэльефы ўскрайняга левага парталу, вядомай як «Брамы сьмерці», былі створаны ўжо ў 1949—1964 гадох вядомым скульптарам Джакама Манцу.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в archINFORM (ням.) — 1994.
  2. ^ Baumgarten, Paul Maria (1913). «Basilica of St. Peter». In Herbermann, Charles (ed.). Catholic Encyclopedia. New York. Robert Appleton Company.
  3. ^ Dietz, Helen (2005). «The Eschatological Dimension of Church Architecture». Sacred Architecture Journal. — С. 10.
  4. ^ Boorsch, Suzanne (Winter 1982–1983). «The Building of the Vatican: The Papacy and Architecture». The Metropolitan Museum of Art Bulletin. 40 (3). — С. 4—8.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Афіцыйны сайт з выявамі і інфармацыяй пра Сабор Сьвятога Пятра
  • Сайт, прысьвечаны базыліцы