Балашыха

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Балашыха
Вуліца Леніна ў Балашыхе
Вуліца Леніна ў Балашыхе
Coat of Arms of Balashikha (Moscow oblast) (1999).png Flag of Balashikha (Moscow oblast).png
Герб Балашыхі Сьцяг Балашыхі
Вобласьць: Маскоўская
Гарадзкіая акруга: Балашыха
Насельніцтва: 221 804[1] (2012)
Тэлефонны код: +7 49552
Аўтамабільны код: 50, 90, 150, 190
Геаграфічныя каардынаты: 55°48′00″ пн. ш. 37°57′00″ у. д. / 55.8° пн. ш. 37.95° у. д. / 55.8; 37.95Каардынаты: 55°48′00″ пн. ш. 37°57′00″ у. д. / 55.8° пн. ш. 37.95° у. д. / 55.8; 37.95
Балашыха на мапе Расеі
Балашыха
Балашыха
Балашыха
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons

Балашы́ха (па-расейску: Балаши́ха) — места ў Расеі, месьціцца ў Маскоўскай вобласьці. Зьяўляецца цэнтрам гарадзкой акругі Балашыха. Места заснавае ў 1830 годзе. Пасьля пашырэньня ў 20032004 гадох места займае прасторную тэрыторыю на ўсход ад Масквы, разьмешчана на рэках Пяхорка й Горанка.

25 сьнежня 2014 году Маскоўская абласная дума ўхваліла закон пра аб'яднаньне гарадоў Балашыха ды Жалезнадарожны. Аб'яднанны горад атрымаў назву Балашыха. Закон набыў сілу 22 студзеня 2015 году. Насельніцтва аб'яднаннага гораду склала 412 689 чалавек, а аб'яднаннай гарадзкой акругі 423 946 чалавек (на 1 студзеня 2015 году).

Старажытны цэнтар тэкстыльнай прамысловасьці.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Старажытныя паселішчы ў ваколіцах цяперашняй Балашыхі існавалі з VII стагодзьдзя да н. э.[2]. На гэта паказваюць магільнікі й месцы ахвярапрынашэньняў па берагах рэкаў. Тэрыторыя, займаная цяперашнім местам, у Х стагодзьдзі была заселеная славянскімі плямёнамі, пра што сьведчаць балашыхінскія курганы й гарадзішчы. На тэрыторыі раёна знаходзіцца больш за 350 курганных пахаваньняў крывічоў і вяцічаў, найбольш буйныя зь якіх ёсьць Акатаўскія, Дзятлаўскія й Мілецкія[3].

У кілямэтры ад Акатава, крыху на поўдзень ад сядзібы Пехра-Якаўлеўская, на левым беразе Пяхоркі, ва ўрочышчы «Лісіная гара» знаходзіцца гарадзішча XIIXIV стагодзьдзяў, якое на думку археолягаў зьяўлялася адным з цэнтраў панаваньня Маскоўскім княствам на самым раньнім этапе ягонага разьвіцьця. На правым беразе Пяхоркі, пры ўпадзеньні ў яе рэчкі Горанкі разьмешчана некалі багатае паселішча, як мяркуецца, радавое паселішча баяраў Акатовых, якое існавала тут у XIVXVIII стагодзьдзях.

Прамысловасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Балашыха уваходзіць у лік найбольш эканамічна разьвітых местаў Маскоўскай вобласьці. Першыя пазыцыі традыцыйна займае навукова-прамысловы комплекс, які вызначае дынаміку разьвіцьця й сацыяльна-эканамічнае становішча места. Прамысловыя прадпрыемствы Балашыхі спэцыялізуюцца ў вытворчасьці крыягеннай тэхнікі, кранаў-маніпулятараў, вырабаў і прыладаў сучасных самалётаў і іншых лятальных апаратаў, мэталаканструкцый, бэтоназьмяшальных установак, зборнага жалезабэтону, вырабаў з дрэва, звадкаваных і сьціснутых газаў, рукавоў высокага ціску, тавараў народнага спажываньня з плястмасы, фільтраў для ачысткі вады, харчовых прадуктаў, фарбаў.

Гарады-сябры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Балашыхасховішча мультымэдыйных матэрыялаў