Балотныя чарапахі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Балотныя чарапахі
Emys orbicularis.jpg
Балотная чарапаха эўрапейская
Клясыфікацыя
Царства Жывёлы
Тып Хордавыя
Кляса Паўзуны
Атрад Чарапахі
Падатрад Скрыташыйныя чарапахі
Сямейства Амэрыканскія прэснаводныя чарапахі
Род Балотныя чарапахі
Бінамінальная намэнклятура
Emys

Балотныя чарапахі (Emys) — род прэснаводных чарапахаў.

Балотная чарапаха эўрапейская (E. orbicularis) жыве ў Паўночна-Заходняй Афрыцы і Азіі, Эўропе; зрэдку трапляецца на поўдні Беларусі. Амэрыканская балотная чарапаха (E. blandingi) жыве на паўночным усходзе ЗША і поўдні Канады.

Цела (даўжыня 15-25 см) укрыта касьцяным рагавым панцырам.

Жывуць у мелкіх, малапраточных вадаёмах, зімуюць на дне. Выходзяць на сушу. Кормяцца рачнымі бесхрыбетнымі, водарасьцямі, рыбай.

Палавой сьпеласьці дасягаюць у 6-8 гадоў. Адкладваюць 5-10 яец у ямку, якую самка капае на дне вадаёма.