Бальдуін III Ерусалімскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Бальдуін III
Baldwin III
Balduin3 big.jpg
Flag of Kingdom of Jerusalem.svg 5-ы кароль Ерусаліму
Папярэднік Фульк Ерусалімскі
Наступнік Амары I
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1130, Ерусалім
Памёр 10 лютага 1163, Бэйрут, Лібан
Бацька Фульк Ерусалімскі
Маці Мэлісэнда Ерусалімская

Бальдуін III (па-лацінску: Baldwin III, па-француску: Baudouin III; 114310 лютага 1162, Бэйрут, Лібан) — кароль Ерусаліму з 1143 году па 1162 год, сын і спадчыннік Фулька. Прыклад доблеснага рыцара. Бальдуін стаў каралём яшчэ ў дзяцінстве. У часы ягонага панаваньня Ерусалім стаў больш цесна зьвязаны зь Бізантыйскай імпэрыяй, у другім крыжовым паходзе паспрабаваў і ня здолеў заваяваць Дамаск. Бальдуін захапіў важную эгіпецкую крэпасьць Аскалён, але таксама меў справу з павелічэньнем уплыву Нур ад-Дына ў Сырыі. Памёр бязьдзетным, і яму успадкаваў ягоны брат Амары.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1152 годзе атрымаў перамогу пад Ерусалімам, але ў 1157 годзе патрываў страшную паразу ад алепскага атабэка Нур ад-Дына на берагах Ярдана.

Перамога, здабытая ім пры Тывэрыядзкім возеры ў 1158 годзе, прынесла ягонаму каралеўству ранейшае значэньне, і ён валадарыў з тых часоў, клапоцячыся аб захаваньні спакою ўнутры дзяржавы. Абраўшыя шлюбам з Тэадорай, пляменьніцай грэцкага імпэратара Мануіла, ён набыў у ім хаўрусьніка, але, нягледзячы на гэта, ягоны паход супраць Нур ад-Дына ня прынёс яму чаканых выгод.

Ерусалімскае каралеўства было занадта ўзрушана няўдалым другім крыжовым паходам і бясконцымі ўнутранымі міжусобіцамі, каб дасягнуць трывалага існаваньня, тым больш, што Бальдуін памёр у росквіце гадоў у Трыпалі, у Сырыі, 10 лютага 1162 году. Мяркуецца, што ён быў атручаны. Ягоным спадчыньнікам стаў брат Амары I, які памёр ў 1173 годзе.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • William of Tyre; Babcock, E. A.; Krey, A. C. (trans.) (1943). «A History of Deeds Done Beyond the Sea». New York: Columbia University Press.
  • Runciman, Steven (1952). «A History of the Crusades, vol. II: The Kingdom of Jerusalem». New York: Cambridge University Press.
  • Hamilton, Bernard (1978). «Women in the Crusader States: The Queens of Jerusalem». In Baker, Derek. Medieval Women. Oxford: Ecclesiastical History Society. ISBN 0-631-19260-3.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Бальдуін III Ерусалімскісховішча мультымэдыйных матэрыялаў