Бальцэрс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Бальцэрс (ням. Balzers) — абшчына ў княстве Ліхтэнштайн. Насельніцтва 4509 чал. Афіцыйны код — 7003. Большая частка камуны знаходзіцца на ўсходнім беразе Рэйна. У Бальцэрсе маецца невялікі аэрадром для верталётаў (у Ліхтэнштэйне няма аэрапортаў).

Гісторыя і культура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гістарычна ў сучасную камуну ўваходзілі дзьве вёскі — Бальцэрс і Мэльс на захадзе. У культурах дзьвюх вёсак ёсьць малапрыкметныя адрозьненьні, якія праяўляюцца ў некаторых звычаях, такіх як «Funken» (літар. «Іскра») — вясновы рытуал, які мае дахрысьціянскія паходжаньне, які складаецца ў разьвядзеньні вялікага вогнішча, які да гэтага часу праводзіцца ў кожнай вёсцы асобна.