Балёнскі працэс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Лягатып

Балёнскі працэс — працэс збліжэньня й гарманізацыі сыстэм вышэйшай адукацыі краінаў Эўропы з мэтай стварэньня адзінай Эўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі. Афіцыйнай датай пачатку працэсу прынята лічыць 19 чэрвеня 1999 году, калі была падпісана Балёнская дэкларацыя.

Рашэньне ўдзельнічаць у дабравольным працэсе стварэньня Эўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі было аформлена ў Балёньні прадстаўнікамі 29 краінаў. На сёньняшні дзень працэс уключае ў сябе 47 краін-удзельніц з 49 краін, якія ратыфікавалі Эўрапейскую культурную канвэнцыю Савета Эўропы (1954). Балёнскі працэс адкрыты для далучэньня іншых краін.

Расея далучылася да Балёнскага працэсу ў кастрычніку 2003 году на бэрлінскай сустрэчы міністраў адукацыі эўрапейскіх краінаў. У 2005 годзе ў Бэргене Балёнскую дэклярацыю падпісаў міністар адукацыі Ўкраіны. У 2010 годзе ў Будапэшце было прынята канчатковае рашэньне аб далучэньні Казахстана да Балёнскай дэкларацыі. Казахстан — першая цэнтральнаазіяцкая краіна, прызнаная паўнапраўным чальцом эўрапейскай адукацыйнай прасторы.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пачатак Балёнскага працэсу можна аднесьці да сярэдзіны 1970-х гадоў, калі Саветам міністраў Эўрапейскага зьвяза была прынята рэзалюцыя аб першай праграме супрацоўніцтва ў галіне адукацыі.

У 1998 годзе міністры адукацыі чатырох эўрапейскіх краінаў (Францыі, Нямеччыны, Вялікабрытаніі й Італіі), якія ўдзельнічалі ў сьвяткаваньні 800-годзьдзя парыскага ўнівэрсытэта Сарбона, сышліся ў думке, што сэгмэнтацыя эўрапейскай вышэйшай адукацыі ў Эўропе перашкаджае разьвіцьцю навукі й адукацыі. Яны падпісалі Сарбонскую дэклярацыю (па-ангельску: Sorbonne Joint Declaration, 1998). Мэта дэклярацыі заключалася ў стварэньні агульных палажэньняў па стандартызацыі Эўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі, дзе мабільнасьць трэба падтрымліваць як для студэнтаў і выпускнікоў, гэтак і для павышэньня кваліфікацыі пэрсаналу. Акрамя таго, яна павінна была забясьпечыць адпаведнасьць кваліфікацыяў сучасным патрабаваньням на рынку працы.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]