Баміян (правінцыя)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Баміян (дары بامیان Bāmiyān, пушту باميان) — правінцыя ў самым цэнтры Аўганістану. На ўсходзе мяжуе з правінцыяй Парван, а на поўначы з Саманган. Пераважнае насельніцтва — хазарэйцы.

Асноўнай славутасьцю правінцыі зьяўляюцца Баміянскія статуі Буды, якія сьведчаць, што да распаўсюджаньня ісламу гэты край быў цэнтрам будызму.

Таксама тут разьмясьціўся першы нацыянальны парк краіны — Бандэ-Амір, вядомы сваімі бірузовымі азёрамі на схілах гары Гіндукуш.