Бантустан

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Бантустан (вытворная ад Bantu — назова вялікае групы афрыканскіх моваў ды Stan, што ў большасьці моваў індаэўрапэйскага й цюрскага паходжаньня азначае «краіна», «дзяржава») — тэрыторыя, вылучаная для чорных жыхароў Паўднёвае й Паўднёва-Заходняе Афрыкі (зараз — Намібія) белым урадам ПАР за часам апартэіду.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Паўднёва-Афрыканскай рэспубліцы й Намібіі (якая натымчас знаходзілася пад кіраваньнем паўднёва-афрыканскага ўраду) было створана па 10 падобных тэрыторыяў. Бантустаны паўсталі ў мэтах перасяленьня туды людзей аднае этнічнае групы, стварэньня монанацыянальнае тэрыторыі ды ў рэшце рэшт — стварэньня на гэтых тэрыторыях аўтаномных дзяржаваў для розных чорных этнічных групаў Афрыкі.

Прысутнічаў таксама й палітычны падтэкст: урад Паўднёвае Афрыкі, знаходзячыся пад сталым ціскам сусьветнае супольнасьці, якая вымагала ад яго адмовіцца ад палітыкі апартэіду ды дапусьціць чорную бальшыню да кіраваньня дзяржавай і надаць ёй усе правы, якімі валодалі прадстаўнікі белае меншыні, падаваў створаныя бантустаны ў якасьці прыкладу самаарганізацыі чорнага насельніцтва, аргумэнтуючы такім чынам, што апошняе мела ўсе грамадзянскія правы на гэтых тэрыторыях. Дзеля гэтага ўрад Паўднёвае Афрыкі вызнаў «незалежнасьць» некаторых бантустанаў (а менавіта Транскэй, Вэнда, Бопутґатсвана ды Цыскей), у той час як астатнія заставаліся ў статусе «частковых аўтаноміяў». Нягледзячы на заклікі белага ўраду ПАР, ніводная іншая краіна ня вызнала незалежнасьці бантустанаў.

Пасьля перамогі на выбарах Афрыканскага Нацыянальнага Кангрэса (АНК) на чале з Нэльсанам Мандэлай, тэрыторыі бантустанаў былі паступова інкарпараваныя ў новую сыстэму правінцыяў ПАР.

Сучаснае выкарыстаньне тэрміну[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вызначэньне «Бантустан» вярнулася ў сусьветную палітыку ў 2008 годзе, калі пасьля грузіна-расейскае вайны, якая пратрывала пяць дзён (ад 8-га да 15-га жніўня 2008), 26 жніўня 2008 году юрыдычны прэзыдэнт Расейскае Фэдэрацыі Дзьмітры Мядзьведзеў ухваліў зварот абодвух палатаў расейскага парлямэнта што да вызнаньня незалежнасьці Паўднёвай Асэтыі і Абхазіі.

Хутчэй за ўсё, такім жа ж самым тэрмінам будуць вызначацца любыя спрэчныя тэрыторыі, па чыей незалежнасьці не было сягнута кансэнсусу міжнароднае супольнасьці.