Баравічанка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рака
Баравічанка
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Новая
Вусьце Вярэдаўка
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Менская вобласьць
Даўжыня 13 км

Баравіча́нка — рака ў Маладэчанскім раёне Менскай вобласьці, левы прыток ракі Вярэдаўкі (басэйн Нёмана). Даўжыня 13 км.

Пачынаецца на паўночнай ускраіне вёскі Новая, упадае ў Вярэдаўку за 3 км на паўночны ўсход ад вёскі Мясата ў лясным урочышчы Чырвоны Бор. На ўсім працягу мае каналізаванае рэчышча, прымае сьцёк зь сеткі мэліярацыйных каналаў. Магчымы ператок вады ў раку Рыбчанка каналам каля вёскі Гарнякі[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 53

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 53