Баранавіцкі краязнаўчы музэй

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Баранавіцкі краязнаўчы музэй
Створаны 1929
baranovichi.museum.by

Бара́навіцкі краязна́ўчы музэ́й (вул. Савецкая,72) — заснаваны ў 1929 як павятовы музэй.

Другая сусьветная вайна[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пасьля далучэньня да БССР, з 1940 году — абласны музэй выяўленчага мастацтва.

Пасьля нападу Нямеччыны на СССР у 1941 музэй вывезьці ў глыб СССР не пасьпелі, падчас вайны зьніклі наступныя экспанаты[1]:

  • «Партрэт старога» работы Рэмбранта,
  • работы Матэйкі,
  • каля 60 мініятураў заходнеэўрапейскіх мастакоў,
  • беларускія абразы і драўляная скульптура (XVII—XVIII стагодзьдзі),
  • францускі габэлен (XIV стагодзьдзе),
  • японскія вазы,
  • каля 160 статуэтак заводаў Заходняй Эўропы,
  • больш за 200 карцін савецкіх мастакоў,
  • вялікая бібліятэка па гісторыі мастацтва.

Зь лета 1942, дзякуючы намаганьням беларускіх патрыётаў, у Баранавічах пачаў працу Баранавіцкі мастацкі музэй. Тамака былі выстаўленыя вялікая калекцыя касьцельнай драўлянай скульптуры XVI—XVII стст., а таксама работы сучасных беларускіх мастакоў.

Пасьляваенны пэрыяд[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Адноўлены ў 1952 годзе. Адкрыцьцё адбылося 22 лютага 1953 на базе Слонімскага гісторыка-краязнаўчага музэю.

На 1991 год меў больш 3,6 тысяч археалягічных экспанатаў. Сярод іх знойдзеныя на землях Баранавіцкага раёну — баявая сякера і меч XI—XII стагодзьдзяў, гакаўніца XVII стагодзьдзя, прасьліца.

У музэі захоўваюцца рэчы з археалягічных дасьледваньняў Гарадзішча (кераміка, крэсіва, наканечнікі стрэлаў. З раскопаў каля Старых Войкавіч — кераміка і ляпная кераміка.

У нумізматычнай калекцыі — талеры, паўталеры, медныя капейкі маскоўскага цара Аляксея Міхайлавіча, знойдзеныя каля станцыі Баранавічы-Палескія, шэлягі літоўкія і польскія.

У 1995 годзе музэй набыў ў жыхаркі гораду Статут ВКЛ 1588 году[2].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]