Баранаўка (Жлобінскі раён)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Баранаўка
Першыя згадкі: XIX ст.
Вобласьць: Гомельская
Раён: Жлобінскі
Сельсавет: Стараруднянскі
Насельніцтва: 7 чал. (2004)
Часавы пас: UTC+3
Геаграфічныя каардынаты: 52°47′36″ пн. ш. 30°12′25″ у. д. / 52.79333° пн. ш. 30.20694° у. д. / 52.79333; 30.20694Каардынаты: 52°47′36″ пн. ш. 30°12′25″ у. д. / 52.79333° пн. ш. 30.20694° у. д. / 52.79333; 30.20694
Баранаўка на мапе Беларусі
Баранаўка
Баранаўка
Баранаўка

Бара́наўка[1] — вёска ў Жлобінскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі. На рацэ Окра. Уваходзіць у склад Стараруднянскага сельсавету. Насельніцтва 7 чал. (2004). Знаходзіцца за 18 км на паўднёвы ўсход ад места Жлобін, за 12 км ад чыгуначнай станцыі Салтанаўка (лінія Жлобін — Гомель), за 80 км ад Гомелю.

Каля вёскі ёсьць паклады жалезьняку. Побач аўтадарога Баранавічы — Гомель. Пляніроўка складаецца з кароткай просталінейнай шыротнай вуліцы, забудаванай драўлянымі сядзібамі.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле пісьмовых крыніцаў вядомая з XIX стагодзьдзя як ваколіца ў Рагачоўскім павеце Магілёўскай губэрні. У 1909 годзе жыхары валодалі 90 дзесяцінамі зямлі, у Стараруднянскай воласьці. У 1931 годзе арганізаваны калгас «Іскра», працавала кузьня. У часе Вялікай Айчыннай вайны ў сьнежні 1943 году нямецка-фашысцкія карнікі спалілі 22 двары, забілі 2 жыхароў. 17 жыхароў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 году ў складзе калгасу імя С. М. Кірава (цэнтар — вёска Старая Рудня).

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
  2. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 1. Кн. 1. — Менск, 2004.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]