Барань

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Барань
лац. Barań
Рака Адроў у Барані
Рака Адроў у Барані
Герб Барані Сьцяг Барані
Першыя згадкі: 1518
Горад з: 1972
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Віцебская
Раён: Аршанскі
Насельніцтва: 11 154 чал. (2018)[1]
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 216
Паштовы індэкс: 211011
СААТА: 2236502000
Нумарны знак: 2
Геаграфічныя каардынаты: 54°28′53″ пн. ш. 30°19′8″ у. д. / 54.48139° пн. ш. 30.31889° у. д. / 54.48139; 30.31889Каардынаты: 54°28′53″ пн. ш. 30°19′8″ у. д. / 54.48139° пн. ш. 30.31889° у. д. / 54.48139; 30.31889
Барань на мапе Беларусі ±
Барань
Барань
Барань
Барань
Барань
Барань
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Бара́нь — места ў Беларусі, на рацэ Адрове. Уваходзіць у склад Аршанскага раёну Віцебскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 11 154 чалавекі[1]. Знаходзіцца за 9 км на паўднёвы захад ад Воршы, на аўтамабільнай дарозе Ворша — Коханаў. Найбліжэйшыя прыпынкі электрацягнікоў — Хорабрава і Чэрвіна (~3 км).

Барань — даўняе мястэчка гістарычнай Аршаншчыны (частка Віцебшчыны). Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаецца царква Сьвятога Спаса, помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры XVIII ст., перавезены ў Беларускі дзяржаўны музэй народнай архітэктуры і побыту.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першы пісьмовы ўпамін пра Барань (пазьней Старая Барань) як сяло ў валоданьні Астроскіх датуецца 1518 годам. Маршалак Канстантын Астроскі заснаваў тут у 1597 годзе «кульны двор» — прадпрыемства вырабу гарматных куляў. Майстры атрымлівалі па валоцы зямлі, за што здабывалі жалезную руду, зь якой плавілі і кавалі жалезныя снарады, якія пастаўляліся ў замкі Капыль і Біржы. У 1597 годзе Барань стала цэнтрам воласьці і ўваходзіла ў склад Аршанскага павету Віцебскага ваяводзтва. 30 кастрычніка 1598 году ўладальнік паселішча Крыштап Радзівіл надаў яму прывілей на статус мястэчка, куды перавёў сваіх падданых з Старой Барані. У XVI ст., згодна з інвэнтарамі, войтам мястэчка Барані быў жыхар сяла Барані Сямён Кавезь, які атрымаў за службу ад князя 2 валокі зямлі. Паводле інвэнтару 1652 году, у мястэчку існаваў Рынак і 6 вуліцаў — Копыская, Віленская, Карпацкая, Бранцоўская, Клімавіцкая і Смалянская, якія былі невялікімі (ад 4 да 19 двароў, 80 пляцаў пад забудову); мяшчанам належалі 40 валок ворыўнай зямлі.

У 1704 годзе ў Барані збудавалі царкву Покрыва Багародзіцы. На 1724 год фальварак Барань складаўся з двара зь белай хатай, вазоўняй, лазьняй, броварам (вінакурняй), вязьніцай, пякарняй і стайняй (канюшняй), стадоламі і гумнамі; мястэчка Барань — 26 дамоў, рынак, млын, царква, карчма.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пажарная дружына, 1933 г.

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Барань апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе стала цэнтрам воласьці Аршанскага павету. За адмову прысягнуць на вернасьць Расеі царскія ўлады канфіскавалі ў князя К. Радзівіла маёнтак Копысь з 50 населенымі пунктамі, у тым ліку і мястэчкам Бараньню. Статус паселішча панізілі да сяла. У рэвізію 1782 году яно налічвала 43 двары, мела млын, панскі двор. 8 лістапада 1812 году ў час сутычкі французаў з расейскімі казакамі генэрала Платава Барань згарэла. У XIX ст. маёнтак стаў уласнасьцю зямяніна Пятра Барзова, пазьней перайшоў да Мянжынскіх.

У 1872 годзе ў Барані пачаў працаваць крухмальны завод, які перапрацоўваў штодзённа 600 пудоў бульбы, а ў 1873 годзе — драцяна-цьвіковы завод, які выпускаў цьвікі, дрот, мэблевую спружыну. У 1875 годзе з мэтай маскалізацыі колішняга Вялікага Княства Літоўскага расейскія ўлады адкрылі ў мястэчку народную вучэльню, дзе спачатку навучаліся 60 хлопчыкаў і 4 дзяўчат. У 1882 годзе маёнтак Барань з 38 дварамі і 277 жыхарамі перайшоў да стацкага дарадцы М. Папова; у гэты час тут існавалі млын і карчма. У пачатку XX ст. у маёнтку было 12 двароў, 470 дзесяцін зямлі, у тым ліку 30 дзесяцін лесу. У 1906 годзе тут адкрылася заводзкая вучэльня.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Барань занялі войскі Нямецкай імпэрыі[2].

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Барань абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала сяло разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе Барань вярнулі БССР, дзе яна стала цэнтрам сельсавету. У 1935 годзе паселішча атрымала афіцыйны статус рабочага пасёлку. У Другую сусьветную вайну з 16 ліпеня 1941 да 27 чэрвеня 1944 году Барань знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху. Нацысты стварылі тут жыдоўская гета.

У 1949 годзе на заводзе «Чырвоны Кастрычнік» пачалася вытворчасьць першых у Беларусі швацкіх машынаў. Завод стаў рэжымным (сакрэтным) аб’ектам па вытворчасьці радыётэхнічнай апаратуры, у тым ліку па вытворчасьці першых радыёстанцыяў для чыгуначнага транспарту і абсталяваньня па касьмічнай праграме «Буран». 17 траўня 1972 году Барань атрымала статус места[3]. Да 2013 году места ўваходзіла ў склад Аршанскага гарсавету. 14 студзеня 2013 году Воршу пазбавілі афіцыйнага статусу гораду абласнога падпарадкаваньня і аб’ядналі ў адну адміністрацыйна-тэрытарыяльную адзінку з Аршанскім раёнам — Аршанскі раён з адміністрацыйным цэнтрам у горадзе Воршы[4]. Пры гэтым Аршанскі гарадзкі савет дэпутатаў ліквідавалі, а яго паўнамоцтвы перадалі раённаму савету дэпутатаў[5].

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XVIII стагодзьдзе: 1782 год — 353 чал., зь іх 183 муж. і 170 жан., усе сяляне
  • XIX стагодзьдзе: 1882 год — 277 чал.[6]
  • XX стагодзьдзе: 1901 год — каля 350 чал.; 1968 год — 9,7 тыс. чал.[7]; 1969 год — 10,1 тыс. чал.; 1990 год — 13,5 тыс. чал.[8]; 1991 год — 14,1 тыс. чал.; 1995 год — 14,4 тыс. чал.[9]
  • XXI стагодзьдзе: 2005 год — 12,2 тыс. чал.; 2006 год — 12,1 тыс. чал.; 2008 год — 12,0 тыс. чал.; 2009 год — 11 662 чал.[10] (перапіс); 2016 год — 11 343 чал.[11]; 2017 год — 11 221 чал.[12]; 2018 год — 11 154 чал.[1]

Рэлігія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Барані дзейнічаюць царква Сьвятога Спаса (Спаса-Праабражэнская, час пабудовы — 2003 год) і рымска-каталіцкая парафія Маці Божай зь Люрду.

Адукацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Барані працуюць 2 сярэднія школы № 15 і № 18. У 2007 годзе адкрылася новая ўстанова адукацыі — «Дзяржаўны агульнаадукацыйны ліцэй г. Барані», дзе на падвышаным узроўні вывучаюцца 11 розных прадметаў. Апрача таго, працуюць дзіцяча-юнацкая спартовая і музычная школы, 4 дашкольныя ўстановы.

Мэдыцына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мэдычнае абслугоўваньне насельніцтва ажыцьцяўляюць лякарня і паліклініка.

Культура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзенічаюць бібліятэка і палац культуры.

Забудова[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вуліцы і пляцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Афіцыйная назва Гістарычная назва
? Бранцаўская вуліца
? Віленская вуліца
? Карпацкая вуліца
? Клімавіцкая вуліца
? Копыская вуліца
? Рынак пляц
? Смальянская вуліца[13]

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аснову эканомікі Барані складаюць прадпрыемствы машынабудаваньня, лёгкай і харчовай прамысловасьці. Асноўнае прадпрыемства — «Лёс» (раней завод «Чырвоны Кастрычнік»). Завод вырабляе дробную радыетэхнічную прадукцыю. Шмат незанятых вытворчых плошчаў.

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Царква Сьвятога Спаса

Дзейнічае санаторыя-прафілякторыя «Лёс»[14].

Захаваліся будынкі колішніх багадзельні (1905) і мэханічнага заводу (канец XIX — пачатак XX стагодзьдзя). У месьце знаходзілася царква Сьвятога Спаса, збудаваная ў XVIII ст. У 1989 годзе яе перавезьлі ў Беларускі дзяржаўны музэй народнай архітэктуры і побыту.

Асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  2. ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 4. — Мінск, 2018. С. 19.
  3. ^ Указ Президиума Верховнго Совета БССР от 17 мая 1972 г. «О преобразовании рабочего посёлка Барань Витебской области в город районного подчинения»
  4. ^ Указ Президента Республики Беларусь от 14 января 2013 г. № 27 «Об объединении районов и городов областного подчинения Республики Беларусь, имеющих общий административный центр» (рас.) (pdf). Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (14 студзеня 2013). Праверана 7 лютага 2016 г.
  5. ^ Полномочия Оршанского и Полоцкого городских советов депутатов переданы райсоветам, БелаПАН
  6. ^ Słownik geograficzny... T. XV, cz. 1. — Warszawa, 1900. S. 80.
  7. ^ Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.
  8. ^ Бравер Я., Спірыдонаў М. Барань // ЭГБ. — Мн.: 1993 Т. 1. С. 303.
  9. ^ БЭ. — Мн.: 1996 Т. 2. С. 300.
  10. ^ Перепись населения — 2009. Витебская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  11. ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  12. ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  13. ^ Русецкі Ю. А. Мастацкая культура Аршанскай зямлі ў канцы X — XIX стагоддзі. — Менск: БелЭн, 2002. С. 61.
  14. ^ Туристская энциклопедия Беларуси. — Мн., 2007.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]