Баратынец Рускі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Баратынец Рускі
польск. Boratyniec Ruski
Царква сьв. Ганны (1998 г.)
Царква сьв. Ганны (1998 г.)
Першыя згадкі: 1531
Мясцовая назва: Boratyneć Ruśki
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Падляскае
Павет: Сямятыцкі
Гміна: Сямятычы
Насельніцтва: 251 чал. (2011)[1]
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: (+48) 85
Паштовы індэкс: 17-300
Нумарны знак: BSI
Геаграфічныя каардынаты: 52°24′0″ пн. ш. 22°56′0″ у. д. / 52.4° пн. ш. 22.93333° у. д. / 52.4; 22.93333Каардынаты: 52°24′0″ пн. ш. 22°56′0″ у. д. / 52.4° пн. ш. 22.93333° у. д. / 52.4; 22.93333
Баратынец Рускі на мапе Польшчы
Баратынец Рускі
Баратынец Рускі
Баратынец Рускі
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Бара́тынец Ру́скі (па-польску: Boratyniec Ruski, па-падляску: Borátyneć Rúśki[2]) — вёска ў Сямятыцкім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Сямятычы.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Жыхары вёскі ў большасьці праваслаўныя (прыход сьв. Ганны на мецсы[3]), па паходжаньні этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам (маладое пакаленьне ўжо палянізавалася). Меншая частка насяленьня — палякі і каталікі (парафія сьвятых Пятра і Паўла ў Сямятычах-Станцыі[4]).

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першыя згадкі пра Бартынец Рускі адносяцца да 1531 г.[2], калі прыналежаў ён да сямятыцкіх маёмасьцяў. У адрозьненьні да суседняга Ляскага Баратынца заселенага дрібнай каталіцкай шлахтай польскага паходжаньня, у Рускім Баратынцу пражывалі самыя праваслаўныя мужыкі[5]. У міжваенны пэрыяд Баратынец Рускі прыналежаў да гміны Сямятычы Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 187 жыхароў (усе праваслаўныя, зь іх 186 запісаныя былі беларусамі)[6]. Першая царква ў Баратынцу Рускім будавалася ў 1994—1998 гадах, а з 1996 году дзейнічае тут самастойны прыход[3].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Wieś Boratyniec Ruski - informacje podstawowe (пол.) Polska w liczbach Праверана 10 жніўня 2017 г.
  2. ^ а б Michał Kondratiuk, Nazwy miejscowe południowo-wschodniej Białostocczyzny, Wrocław, Warszawa, Kraków, Gdańsk: Zakład Narodowy im. Ossolińskich, Wydawnictwo Polskiej Akademii Nauk, s. 31
  3. ^ а б Parafia św. Anny w Boratyńcu Ruskim (пол.) Праверана 10 жніўня 2017 г.
  4. ^ SIEMIATYCZE STACJA – Parafia św. Apostołów Piotra i Pawła (пол.). Diecezja drohiczyńska. Праверана 10 жніўня 2017 г.
  5. ^ Tomasz Jaszczołt Uwarunkowania historyczne osadnictwa obszaru powiatu siemiatyckiego do końca XV w. (пол.). Kurier Podlaski. Głos Siemiatycz. Праверана 10 жніўня 2017 г.
  6. ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 27 (пол.) Праверана 10 жніўня 2017 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]