Барбара Заполья

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Барбара Запольля»)
Барбара Заполья
Барбара Запольская
Божаю ласкай каралева Польшчы, вялікая княгіня літоўская
 Каралева Польшчы
8 лютага 1512 — 2 кастрычніка 1515
Каранацыя 8 лютага 1512
Рэгент рэгент
Сукіраўнік Жыгімонт I Стары
Папярэднік Алена Маскоўская
Наступнік Бона Сфорца
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася 1490, 1494—1495 або 1496, Трэнчын
Памерла 2 кастрычніка 1515, Кракаў
Пахаваная 18 кастрычніка 1515
13 чэрвеня 1533, капліца Ўнебаўзяцьця НПМ у катэдры на Вавэлі
капліца Жыгімонта
Нашчадкі
Дынастыя Запольі
Муж Жыгімонт I Стары
Бацька Стэфан Заполья
Маці Ядвіга Цешынская
Барбара Заполья

Барбара Заполья (па-вугорску: Szapolyai Borbála, па-польску: Barbara Zápolya; 1490, 1494—1495 альбо першая палова 1496, Трэнчын — 2 кастрычніка 1515, Кракаў) — дачка вугорскага магната Стэфана Запольі і цешынскай Пястоўны Ядвігі, каралева польская і вялікая княгіня літоўская (1512—1515), першая жонка Жыгімонта Старога.

Была першай манахіняй, каранаванай пасьля 58-гадовага перапынку з часу папярэдняй каранацыі Альжбэты Аўстрыйскае, другая пасьля Альжбэты зь Пільчы польская каралева, якая не паходзіла з пануючага роду, і трэцяя пасьля сьвятых Кінгі і Ядвігі вугорка на кракаўскім стальцы, якая зьмерла ў абліччы сьвятасьці. Стала таксама апошняй так блізка пародненая зь Пястамі польскай каралевай[4].

Шлюб Барбары і Жыгімонт I меў узмоцніць зьвяз Ягелонаў з Запольямі, прыхільнікамі нацыянальнага руху ў Вугоршчыне і супернікамі Габсбургаў. Памершы ўсяго праз 3 гады пасьля каранаваньня сьціплая, пабожная і чульлівая Барбара была хутка забытая і адцененая прыгожай, абміцыйнай і дэспатычнай Бонай, якая заняла ейнае месца побач з Жыгімонтам I[5].

Паводле сьведчаньня Дэцыюша, ушанаваньнем памяці каралевы Барбары стала капліца Жыгімонта на Вавэлі[6]. З Барбарай Запольяй зьвязаная ня толькі ідэя пабудовы маўзалею Ягелонаў, але таксама і значная частка сымбалічных і алегарычных іконаграфічных твораў аздабленьня капліцы[7][8].

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паходжаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Будучая каралева і вялікая княгіня была дачкой валадара Трэнчыну, графа сьпіскага, ваявода сяміградзкага Стэфана Запольі і Ядвігі Цешынскай. Па мячы выводзілася з рыцарскага роду найхутчэй харвацкага паходжаньня, які на пераломе XV—XVI стагодзьдзяў здабыў вялікі ўплыў і агромністыя маёнткі ў Вугорскім каралеўстве. Па кудзелі паходзіла зь цешынскай і мазавецкай лініі Пястаў — ейным дзедам па маці быў Пшэмыслаў II Цешынскі, а бабкай — Ганна, дачка варшаўскага князя Баляслава IV.

У крыніцах дата нараджэньня Барбары Запольі не сустракаецца. Яе можна аднавіць толькі на падставе ўскосных зьвестак, якія падаюць узрост каралевы ў часе скону, аднак такія крыніцы зьявіліся толькі празь некалькі гадоў па ейнай сьмерці. Паводле аднаго з вугорскіх перакладаў, каралева Барбара памерла ў 20-гадовым узросьце[9], а паводле польскага Рочніка Нарапінскага памерлай споўнілася 25 гадоў[10].

Зыгмунт Ўдавішэўскі зь дзьвюх датаў — 1490 і 1495 — за больш праўдападобную лічыць пазьнейшую, запісаную ў вугорскім дакумэнце, адкуль і паходзіла Барбара[11]. 1495 рок у цяперашні час прызнае большасьць гісторыкаў[a]. Найпазьнейшай мажлівай датай нараджэньня Барбары Запольі ёсьць прапанаваны Станіславам Срокам пэрыяд першай паловы 1496 року[12].

У Божае нараджэньне 1499 року Барбара страціла бацьку, магутнага правадыра антыгабсбурскай кааліцыі вугорскай магнатэрыі, і ейным выхаваньнем займалася маці. Ядвіга рабіла асаблівы націск nacisk на далёкаідучую пабожнасьць, што мала ўплыў на этычнае выхаваньне і на фармаваньне глыбокай рэлігійнасьці ейнай дачкі[13].

Шлюбныя пляны[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ад 1509 сэнатары націскалі на нежанатага Жыгімонта, якому было ўжо за 40 гадоў, каб заключыў шлюб. Сярод кандыдатак на каралеву называлі між іншых кнігіняў мэкленбурскую і мантуанскую[14]. Жыгімонт вырашыўся на выбар такой жонкі, хаўрус зь якой дазволіць паслабіць сетку хаўрусаў імпэратара Максыміліяна I, што загражала інтарэсам Ягайлавічаў. У 1511 року Барбара Заполья, дачка і сястра ўплывовых прыхільнікаў антыгабсбурскага руху ў Вугоршчыне, была афіцыйна прапанаваная кандыдаткай у жоны Жыгімонта I ягоным братам Уладыславам. Аднак магчыма, адной з мэтаў Жыгімонта было ня толькі замінаньне плянаў Габсбургаў, але й магчымасьць пасьля сьмерці брата пасадзіць на вугорскі трон сябе аотбо свайго пераемніка[15][16].

Заручыны адбыліся 2 сьнежня 1511.

Панаваньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Шлюб і каранацыя адбыліся ў Кракаве ў нядзелю 8 лютага[17].

List wysłany przez królową Barbarę do męża w maju 1515 r. (odpis oryginału zachowany w Acta Tomiciana)

У сакавіку 1511 року Барбара з мужам выехалі ў Познань (15 сакавіка 1513 тут нарадзілася дачка Ядвіга), а ў траўні 1513 — на Літву. Барбара засталася ў Вільні, пакуль Жыгімонт браў удзел у вайне з Масковіяй. 4 лютага 1515 року яны разам вярнуліся на Вавэль. 1 ліпеня 1515 Барбара нарадзіла другую дачку Ганну.

Хвароба і скон[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па другіх родах каралева цяжка занемагла. Ейным лекаваньнем займаўся дапаможны лекар Жыгімонта I, навучаны ў Балёньні Леанард Печыхоўскі. Аднак каралева бесьперастанна хварэла ад пачатку ліпеня да канца верасьня 1515 року. У канцы верасьня надышло паляпшэньне стану, ня лічачы працягу звыклых ужо параксызмаў, але 30 верасьня каралева атрымала падабенства апаплепсычнага ўдару[18][19].

2 кастрычніка 1515 каралева сканала[20]. Сымптомы хваробы паказваюць на вялікую імавернасьць пэрынатальнага заражэньня.

Пахаваньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Sarkofag królowej Barbary w katedrze na Wawelu

Каралева была пахаваная 18 кастрычніка 1515 у катэдры на Вавэлі|Вавэльскай катэдры ў капліцы Ўнебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі. На пахаваньні прыбыла ейная маці Ядвіга з сынамі[21]. У 1520 разам зь ёй была пахаваная памерлая ў дзяцінстве дачка Ганна. Саркафаг зь целамі быў зьмешчаны ў падзямельлі капліцы Жыгімонта[22][23].

У 1632 сродкамі караля Жыгімонта III, унуку Жыгімонта Старога, была праведзеная першая рэстаўрацыя саркафагу[24]. Другая кансэрвацыя зьнішчанага саркафагу мела месца ў 1840 коштам імпэратара Фэрдынанда I[25]. Чарговая рэстаўрацыя саркафагу была спалучаная з вывучэньнем і апісаньнем ягонай вартасьці і адбылася ў 1874 року[26][27].

Крыніцы і заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Pas L. v. Barbara Zapolya // Genealogics (анг.) — 2003.
  2. ^ а б Queen, consort of Sigismund I, King of Poland Barbara Zapolya // Faceted Application of Subject Terminology
  3. ^ а б Lundy D. R. Barbara Zapolya // The Peerage (анг.)
  4. ^ B. Przybyszewski, Barbara Zapolya Królowa Polski 1512-1515, Łańcut 2000, s. 13.
  5. ^ B. Przybyszewski, Barbara Zapolya Królowa Polski 1512-1515, Łańcut 2000, s. 10-11, 15.
  6. ^ J. L. Decius, De Sigismundi regis temporibus liber, Kraków 1521, s. CIII
  7. ^ I. Sapetowa, Erotyka płaskorzeźb kaplicy Zygmuntowskiej [w:] Sztuka a erotyka. Materiały Sesji Stowarzyszenia Historyków Sztuki, Łódź listopad 1994, Warszawa 1995, s. 171-192.
  8. ^ W. Pociecha, Barbara Zapolya (1495-1515) [w:] Polski Słownik Biograficzny, Kraków 1935, 294.
  9. ^ Monumenta Hungariae historica II. Scriptores. Magyar történelmi emlékek. II. Írók, t. XXXIII, Budapest 1907, s. 11. – Źródło pochodzi z okresu panowania brata Barbary, określonej jako Joannis regis soror (Jan Zapolya panował w latach 1526-1540).
  10. ^ Monumenta Poloniae Historica. Pomniki dziejowe Polski, t. III, Lwów 1878, s. 222. – Łaciński rocznik Stanisława Naropińskiego obejmuje lata 996-1550, jednak autor pierwotnej wersji dzieła zmarł już około 1543 r. W. Dworzaczek, Naropiński Stanisław (zm. ok. 1543) [w:] Polski Słownik Biograficzny, t. XXII, Kraków 1977, s. 550-551.
  11. ^ Z. Wdowiszewski, Genealogia Jagiellonów i Domu Wazów w Polsce, Kraków 2005, s. 117.
  12. ^ S. Sroka, Jadwiga Zápolya. Piastówna śląska na Węgrzech za panowania Jagiellonów, Kraków 2005, s. 27.
  13. ^ B. Przybyszewski, Barbara Zapolya Królowa Polski 1512-1515, Łańcut 2000, s. 21.
  14. ^ Z. Wdowiszewski, Genealogia Jagiellonów i Domu Wazów w Polsce, Kraków 2005, s. 117-118.
  15. ^ K. Liske, Studia z dziejow wieku XVI, Poznań 1867, s. 14-15.
  16. ^ M. Duczmal, Izabela Jagiellonka. Królowa Węgier, Warszawa 2000, s. 113-114.
  17. ^ A. Przezdziecki, Jagiellonki polskie w XVI. wieku. Obrazy rodziny i dworu Zygmunta I. i Zygmunta Augusta Królów Polskich, t. I, Kraków 1868, s. 13.
  18. ^ B. Przybyszewski, Barbara Zapolya Królowa Polski 1512-1515, Łańcut 2000, s. 73-74. – W pracy cytowane są fragmenty korespondencji Andrzeja Krzyckiego (list do Piotra Tomickiego z 2 października i list do nieznanego biskupa z 3 października 1515 r.)
  19. ^ J. Besala, Małżeństwa królewskie. Jagiellonowie, Warszawa 2006, s. 164-165. – Badacz cytuje źródła współczesne.
  20. ^ B. Przybyszewski, Barbara Zapolya Królowa Polski 1512-1515, Łańcut 2000, s. 73-74.
  21. ^ B. Przybyszewski, Barbara Zapolya Królowa Polski 1512-1515, Łańcut 2000, s. 74-75.
  22. ^ B. Przybyszewski, Barbara Zapolya Królowa Polski 1512-1515, Łańcut 2000, s. 75.
  23. ^ Z. Wdowiszewski, Genealogia Jagiellonów i Domu Wazów w Polsce, Kraków 2005, s. 120.
  24. ^ J. I. Kraszewski, Wizerunki książąt i królów polskich, Warszawa 1888, s. 257.
  25. ^ A. Grabowski, Groby, trumny i pomniki krolów polskich w podziemiach i wnętrzu Katedry krakowskiej na Wawelu, Kraków 1868, s. 18-19.
  26. ^ A. Witko, Nowe urządzenie krypt królewskich na Wawelu w latach siedemdziesiątych XIX w., "Studia Waweliana", I, 1992, s. 101.
  27. ^ J. I. Kraszewski, Wizerunki książąt i królów polskich, Warszawa 1888, s. 257-258.
  1. ^ Zamążpójście Barbary Zapolyi w wieku 17 lat, tj. narodziny w roku 1495, zakładali m.in. Władysław Pociecha i Bolesław Przybyszewski, a obecnie zakładają m.in. Edward Rudzki, Małgorzata Duczmal, Jerzy Besala i Raimonda Ragauskienė. Rok 1495 jest również najczęściej spotykaną datą w leksykonach, słownikach i encyklopediach.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Jerzy Besala. Zygmunt I i Barbara Zapolya // Małżeństwa królewskie. Jagiellonowie. — Warszawa: Dom Wydawniczy Bellona, Wydawnictwo Muza, 2006. — С. 147—168. — ISBN 978-83-7495-099-2
  • Éva Gyulai. Carmina in arma Zapolyana : Címversek Szapolyai Borbála lengyel királyné (1512) és Szapolyai János Zsigmond választott király (1567) címeréről // Publicationes Universitatis Miskolcinensis. Sectio Philosophica. — 2004. — Т. IX. — С. 61—81. — ISSN 1219-543X.
  • Władysław Pociecha. Barbara Zapolya (1495—1515) // Polski Słownik Biograficzny. — Kraków: Polska Akademia Umiejętności — Skład Główny w Księgarniach Gebethnera i Wolffa, 1935. — С. 293—294. — ISBN 83-04-03484-0
  • Aleksander Przezdziecki. Zygmunt I. i Barbara Zapolya // Jagiellonki polskie w XVI. wieku. Obrazy rodziny i dworu Zygmunta I. i Zygmunta Augusta Królów Polskich. — Kraków: Drukarnia Uniwersytetu Jagiellońskiego, 1868. — Т. 1. — С. 1—50.
  •  Przybyszewski, Bolesław Barbara Zapolya Królowa Polski 1512—1515. — Łańcut: Wydawnictwo De arte, 2000. — ISBN 83-901405-00
  • Mária Rekettyés. Adalékok Szapolyai Borbála lengyel királyné trónrajutásának előzményeihez és uralkodásához // Publicationes Universitatis Miskolcinensis. Sectio Philosophica. — 2004. — Т. IX. — С. 119—135. — ISSN 1219-543X.
  • Zygmunt Wdowiszewski. Barbara // Genealogia Jagiellonów i Domu Wazów w Polsce. — Kraków: Wydawnictwo Avalon, 2005. — С. 117—120. — ISBN 83-918497-2-4
Папярэднік
Алена Маскоўская
Каралева польская
1512—1515
Наступнік
Бона Сфорца