Барбют

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сучасная рэканструкцыя Т-віднага барбюта

Барбют, ці барбута (па-італьянску: barbotta) — тып шлему, які быў створаны ў Італіі (2-я пал. XIV ст.) на ўзор антычных карынтыйскіх шлемаў, і адтуль распаўсюдзіўся ў іншыя войскі Эўропы XIV—XV стст., пераважна ў пяхоту. У Нямеччыне меў назву «італьянскі салад», у Францыі — «францускі салад». Часам гэты тып залічваецца ў салады.

Шлем адметны разбудаваным звонам, які ўтварае суцэльныя доўгія шчокі і напатылічнік. Твар адкрыты толькі на невялікай плошчы, або ў Т-відным ці Y-відным выразе. Такі шлем мала перашкаджаў агляду і дыханьню. Дадаткова барбют мог дапаўняцца барміцай або абойчыкам, часам навушамі-рондалямі або заслонай. Канструкцыйна падобны да малога бацынета, галоўнае адрозьненьне — моцна разьвітыя шчокі.