Бардзілаўка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Бардзілаўка
лац. Bardziłaŭka
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Менскі
Сельсавет: Міханавіцкі
Насельніцтва: 172 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 17
Паштовы індэкс: 223070
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 53°42′46″ пн. ш. 27°40′40″ у. д. / 53.71278° пн. ш. 27.67778° у. д. / 53.71278; 27.67778Каардынаты: 53°42′46″ пн. ш. 27°40′40″ у. д. / 53.71278° пн. ш. 27.67778° у. д. / 53.71278; 27.67778
Бардзілаўка на мапе Беларусі ±
Бардзілаўка
Бардзілаўка
Бардзілаўка
Бардзілаўка
Бардзілаўка
Бардзілаўка
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Бардзі́лаўка[1] — вёска ў Беларусі, каля ракі Грэбенкі. Уваходзіць у склад Міханавіцкага сельсавету Менскага раёну Менскай вобласьці. Знаходзіцца на аўтамабільнай дарозе Н9061.

Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Бардзіла

Бардзіла (Bardilo) — імя германскага паходжаньня[2].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Да нядаўняга часу ў вёсцы працавала няпоўная сярэдняя школа, будынак якой прадаецца.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1909 год — 302 чалавекі ў вёсцы Бардзілаўцы Забалоцкай і 376 чалавек у вёсцы Бардзілаўцы Лешніцкай[3]
  • 1999 год — 206 чалавек
  • 2010 год — 172 чалавекі

Забудова[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Складаецца зь некалькіх частак. Мае некалькі вулічных адгалінаваньняў. У ​​вёсцы некалькі сотняў дамоў. На поўначы разьмешчана в. Аляксееўка, на ўсходзе — дачны пасёлак «Узгор’е», на поўдні — газанапаўняльная станцыя. У вёсцы ёсьць крама.

Гаспадарка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У вёсцы разьмяшчаюцца жывёлагадоўчыя фэрмы. Ёсьць піларама, якая цяпер знаходзіцца на рэканструкцыі.

Камунікацыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У вёсцы ёсьць вулічнае асьвятленьне. Цэнтральная дарога асфальтаваная. Ёсьць грамадзкія калёнкі, але яны не працуюць.

Транспарт і дарогі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Цэнтральная вясковая дарога Н-9061 асфальтаваная, ёсьць неасфальтаваныя адгалінаваньні. У Бардзiлаўку некалькі разоў на дзень прыбывае прыгарадны аўтобус. Таксама ў вёску ходзіць маршрутнае таксi.

Асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 310.
  2. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 248, 989.
  3. ^ Список населенных мест Минской губернии. — Минск, 1909. С. 6.