Бард Лучнік

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Бард Лу́чнік (па-ангельску: Bard the Bowman) — пэрсанаж кнігі Дж. Р. Р. Толкіна «Хобіт, або Туды і назад», кароль Дэйла.

Паходжаньне і біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Быў нашчадкам Гірыёна, апошняга караля Дэйла. Пасьля таго, як горад быў разбураны пры нападзе цмока Смога ў 2770 годзеТрэцяй эпохі, сям’я Гірыёна зьбегла ў горад Эсгарот, і яго нашчадкі сталі простымі гараджанамі.

Удзел у вызваленьні Эрэбара[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Бард служыў капітанам лучнікаў гарадзкой варты ў Эсгароце, быў вядомы як трапны лучнік, а таксама «славіўся» сярод жыхароў сваёй інтуіцыяй. У «Хобіце» апісваецца, як Бард падчас паходу Більба і гномаў да Самотнай гары ў 2941 годзе Трэцяй эпохі забіў Смога трапным стрэлам, зьдзейсьніўшы «гераічны ўчынак». Луска Смога была непаражальная для любой зброі. Зьвесткі пра тое, што на левым баку грудзей адваліўся адзін з дыямэнтаў, якія на працягу шматлікіх гадоў урасталі цмоку ў пуза, пакуль ён ляжаў на скарбах, прастракатаў у вуха Барду чорны дрозд, калі ў Барда засталася адна страла. Бард, як нашчадак Гірыёна, разумеў мову драздоў. У выніку падзеньня забітага Бардам цмока горад Эсгарот быў разбураны.

Бард атрымаў чатырнаццатую частку багацьцяў Смога, якую ён падзяліў з бургамістрам Эсгарота і выдаткаваў на аднаўленьне гораду Дэйла, які стаў сталіцай новага адроджанага каралеўства, дзе ён каранаваўся ў 2944 годзе Т. Э. Эсгарот увайшоў у яго склад, але працягваў карыстацца правам на мясцовае самакіраваньне.

Сын Барда Баін стаў каралём Дэйла ў 2977 годзе Т. Э. Дынастыя нашчадкаў Барда правіла ў вызваленым ад цмока Дэйле да падзеяў Вайны Пярсьцёнка, апісаных у трылёгіі «Ўладар Пярсьцёнкаў». Кароль Бранд, сын Баіна (кіраваў з 3007 году Т. Э.) загінуў падчас Бітвы за Дэйл (17 сакавіка 3019 году Т. Э.) разам з каралём Эрэбара Даінам, адбіваючы напад Паўночнага войска саюзьнікаў Саўрана. Праўнук Барда Лучніка, Бард II, які стаў каралём Дэйла пасьля сьмерці бацькі, зьняў аблогу з Эрэбара (выйграўшы тым самым бітву пры Дэйле) і ўступіў у зьвяз з Гондарам.

Люк Эванс, выканаўца ролі Барда Лучніка

У адаптацыях[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У кінатрылёгіі «Хобіт» ролю Барда выканаў Люк Эванс.