Баркі (Гайнаўскі павет)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Баркі
польск. Borki
Мясцовая назва: Borky
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Падляскае
Павет: Гайнаўскі
Гміна: Чаромха
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: (+48) 85
Паштовы індэкс: 17-240
Нумарны знак: BHA
Геаграфічныя каардынаты: 52°30′0″ пн. ш. 23°18′0″ у. д. / 52.5° пн. ш. 23.3° у. д. / 52.5; 23.3Каардынаты: 52°30′0″ пн. ш. 23°18′0″ у. д. / 52.5° пн. ш. 23.3° у. д. / 52.5; 23.3
Баркі на мапе Польшчы
Баркі
Баркі
Баркі

Баркі́ (па-польску: Borki, па-падляску: Borký[1]) — неіснуючы прысёлак вёскі Бярэзішча ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Чаромха.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асаднічы камплекс хутараў быў заснаваны на пачатку 20 ст. у выніку распрадажы маёнтку ў Янцэвічах. Першымі асаднікамі ў Барках былі выхадцы спад Дэмбліна і Радама. У міжваенны пэрыяд Баркі прыналежалі да гміны Палоўцы ў Берасьцейскім павеце Палескага ваяводзтва. У 1928 гміна Палоўцы была скасаваная і Баркі былі ўключаныя ў склад гміны Высокае. Пасьля Другой сусьветнай вайны Баркі былі далучаныя да гміны Чаромха. Пасьля палякі з цэнтральнай Польшчы вярнуліся ў свае вёскі, а некаторыя перасяліліся ў Чаромху[1].

Зноскі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Nadzieja Sulima (red.), Słownik nazw geograficznych gminy Czeremcha, Czeremcha 2008, s. 63