Бароўскія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Бароўскія
Герб Бароўскіх
Герб Любіч
Тытул: князі
Прызнаныя ў: Рэч Паспалітая
Апошні з роду: Адам Бароўскі (?-п.1654)

Бароўскія (Baroŭskija) – беларускі княскі[1] род невядомага паходжаньня. Карысталіся гербамі Агоньчык,Любіч, Пілява, Прус I, Ястрабец[2]. Невядома таксама, па якім Бароўску яны пачалі звацца. Вядомыя адно імёны, нязьвязваемыя, за невялікім выключэньнем, у радаводны ланцуг: Багдан (?-п.1499); Барталамей (?-п.1528); Габрыель, які атрымаў прывілей на маёнтак Дарва ля Коўні; Мартын (?-п.1629), падлясьнічы Вілкійскі на Жмудзі ў 1620-1629; Стафан (?-п.1633); Адам (?-п.1654); Рафал (?-п.1648). Вядомы невялікі ланцуг нашчадкаў князя Юр’я (?-п.1563). Хутчэй за ўсё род згас напрыканцы XVII ст.

Юры Бароўскі(?-п.1563), цівун каршэўскі[3]; ж-Барбара Юрлова

  1. Леў(?-п.1599)
    1. Ян
    2. Мікалай(?-п.1625), падстолі жмудзкі 1619, ратмістар каралеўскі 1625
    3. Марта, м-Станіслаў Бурда
  2. Алена(?-п.1561), м-Яраш Квілецкі
  3. Міхал(?-да 1596), цівун каршэўскі
  4. Шчасная, м- Аляксандар Каціровіч(?-п.1567)

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Бароўскія(недаступная спасылка) Быхаўскае Падруцьце/вёска Грыбавец

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]