Баршчэва (гміна Міхалова)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Баршчэва
польск. Barszczewo
Мясцовая назва: Баршчэво
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Падляскае
Павет: Беластоцкі
Гміна: Міхалова
Насельніцтва: 79 чал. (2013)[1]
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: +48 85
Паштовы індэкс: 16-050
Нумарны знак: BIA
Геаграфічныя каардынаты: 52°58′56.000″ пн. ш. 23°40′40.000″ у. д. / 52.98222222° пн. ш. 23.67777778° у. д. / 52.98222222; 23.67777778Каардынаты: 52°58′56.000″ пн. ш. 23°40′40.000″ у. д. / 52.98222222° пн. ш. 23.67777778° у. д. / 52.98222222; 23.67777778
Баршчэва на мапе Польшчы
Баршчэва
Баршчэва
Баршчэва

Баршчэ́ва (па-польску: Barszczewo, на мясцовай беларускай гаворцы: Баршчэ́во[2]) — вёска (солтыства Юшковы Груд) у Беластоцкім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Міхалова.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Жыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, праваслаўныя (прыход Нараджэньня Яна Хрысьціцеля ў Новай Волі[3]). У каталіцкай часткі насельніцтва (парафія Божага Провіду ў Міхалове[4]) пераважна польская нацыянальная ідэнтыфікацыя.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заснаваньне вёскі датуецца пераломам 18 і 19 стагодзьдзяў. Спачатку яна належала непасрэдна да гарадоцкага маёнтку, але ў 1831 г. перайшла пад фальварак у Юльянцы. У 1845 г. пражывалі тут 5 сем’яў, а ў 1864 г. земля была пераданая на ўласнасьць мужыкоў[5]. У міжваенны пэрыяд Баршчэва прыналежала да гміны Міхалова Беластоцкага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 91 жыхароў (14 рымакаталікоў, 1 праваслаўны і 76 уніятаў; усе былі пагалоўна запісаныя палякамі)[6]. У 1950 г. у Баршчэве пражывала 141 чалавек і з таго маменту колькасьць насельніцтва сыстэматычна спадае[5].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Główny Urząd Statystyczny. Bank Danych Lokalnych. (пол.) — разам зь ЮльянкайПраверана 8 ліпеня 2015 г.
  2. ^ Michał Kondratiuk, Nazwy miejscowe południowo-wschodniej Białostocczyzny, Wrocław, Warszawa, Kraków, Gdańsk: Zakład Narodowy im. Ossolińskich, Wydawnictwo Polskiej Akademii Nauk, 1974, s. 24
  3. ^ Parafia Narodzenia Świętego Jana Chrzciciela w Nowej Woli (пол.) Праверана 8 ліпеня 2015 г.
  4. ^ Parafia Opatrzności Bożej (Michałowo) (пол.) Parafie. Archidiecezja Białostocka. Праверана 6 ліпеня 2015 г.
  5. ^ а б Leszek Nos Monografia Gminy Michałowo (пол.). Towarzystwo Przyjaciół Ziemi Michałowskiej. — Białystok 1996. Праверана 8 ліпеня 2015 г.
  6. ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 15 (пол.) Праверана 8 ліпеня 2015 г.